Архив меток: Чырвоны касцёл

Што вядома пра сітуацыю з Чырвоным касцёлам?

Сайт парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску chyrvony.by, дзе ў касцёле 26 верасня здарыўся пажар і на дадзены момант святыня зачынена, паведамляе пра дзеянні, якія прадпрымаюць парафіяне разам з пробашчам кс. Уладзіславам Завальнюком: На адрас КУП «Мінская спадчына» былі накіраваныя лісты з просьбай аб строгім выкананні патрабаванняў пратаколу (№5 ад 26 верасня 2022 г.) пасяджэння камісіі па надзвычайных ...

Читать далее »

Калядную елку для мінскага Чырвонага касцёла прывязуць з Будслава

Перад сёлетнімі святамі Божага Нараджэння ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) будзе ўсталявана калядная елка, якую прывязуць з Будслава. Такім чынам цэнтральная сталічная парафія хоча прыцягнуць увагу да працягу збору ахвяраванняў на аднаўленне будслаўскай базілікі і да старанняў тых, хто спрыяе гэтай справе. Елку з Будслава ўпрыгожаць працамі пераможцаў конкурсу раратнік ліхтарыкаў. 24 снежня ў 20.00 ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе пратэст на дзеянні сілавых структур на тэрыторыі Чырвонага касцёла

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе рашучы пратэст на дзеянні супрацоўнікаў сілавых структур, якія ўвечары 26 жніўня заблакавалі ўваход і выхад у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). Іерарх папярэджвае дзяржаўныя ўлады Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтва сілавых структур, што падобныя дзеянні з’яўляюцца недапушчальнымі і незаконнымі. Касцёл з’яўляецца святыняй Бога, якую могуць свабодна наведваць усе ...

Читать далее »

Мінскі Чырвоны касцёл наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Куба

22 кастрычніка мінскі Чырвоны касцёл наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Куба Мігель Дыяс-Канэль, які прыехаў у Беларусь з афіцыйным візітам і ў першы ж дзень выявіў жаданне наведаць каталіцкую святыню. Прэзідэнта разам з жонкай і афіцыйнай дэлегацыяй прывітаў ля ўваходу ў касцёл арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гасцей з Кубы ўрачыста сустракаў і пробашч парафіі святых Сымона і Алены ксёндз канонік Уладзіслаў ...

Читать далее »

Кіраўнік дыпмісіі ЗША наведала Чырвоны касцёл

Кіраўнік місіі Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Джэніфер Хізер Мур наведала рымска-каталіцкую парафію святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). На старонцы амбасады ЗША ў сацсетках Павераны ў справах ЗША ў Беларусі напісала водгук аб візіце ў сталічную каталіцкую парафію. — Я была вельмі рада сустрэцца з ксяндзом-канонікам Уладзіславам Завальнюком, які правёў для мяне цудоўную экскурсію па ...

Читать далее »

Турысты ў Мінску часцей за ўсё фатаграфуюцца з Чырвоным касцёлам

Каталіцкія храмы ўвайшлі ў топ самым папулярных збудаванняў свету. Эксперты назвалі славутасці, якія часцей за ўсё фатаграфуюць турысты. Аказалася, што самым папулярным месцам для сэлфі і фотаздымкаў з’яўляецца Эйфелева вежа ў Парыжы, рымскі Калізей і фантан Трэві ў сталіцы Італіі. У топ-5 таксама ўвайшлі два знакамітых каталіцкіх храмы – Саграда Фамілія ў Барселоне і Сабор Парыжскай Божай Маці. Уверсе рэйтынгу ...

Читать далее »

У Мінску адбылося прыміцыйнае служэнне новасвятара айца Сяргея Ганчарова

У нядзелю, 3 сакавіка, новасвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Сяргей Ганчароў CSsR, адслужыў у Мінску прыміцыйныя Службы. Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) – гэта першыя Боскія Літургіі, якія адпраўляе новасвятар. Часта гэта адбываецца ў яго роднай парафіі. Напрыканцы Літургіі новасвятар ўдзяляе вернікам асаблівае блаславенне. Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі, а. Сяргей Ганчар CSsR адслужыў Боскую Літургію ...

Читать далее »

Грэка-католікі запрашаюць на прыміцыйную Боскую Літургію новасвятара ў Мінску

Беларускі грэка-каталіцкі новасвятар – а. Сяргей Ганчароў (CSsR), манах-рэдэмптарыст, адслужыць прыміцыйную Боскую Літургію ў роднай парафіі Святога Духа ў Мінску – у ніжнім храме Чырвонага касцёла – у нядзелю, 3 сакавіка, у 11:00 гадзін. Айцец Сяргей Ганчароў, пасля духовай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі ў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарыстаў) і пасля замежных душпастырскіх стажыровак у Італіі і Бельгіі, быў рукапакладзены на прэзбітара ...

Читать далее »

Голас Бога загучаў у Мінску: у Чырвоным касцёле асвяцілі званы

Не толькі католікі, але і шмат праваслаўных збіралі грошы на новыя званы. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 17 лютага, пасля нядзельнай святой Імшы ў прысутнасці сотняў вернікаў асвяціў новыя званы Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены на пл. Незалежнасці). Новыя званы стануць не проста музычным інструментам, а голасам Божым, адзначыў іерарх. Пробашч ...

Читать далее »

У Чырвоным касцёле Мінска ўпершыню загучаць званы

Запусціць электронную сістэму дапамогуць спецыялісты з Польшчы. У пятніцу, 8 лютага, запланаваны пробны перазвон званоў Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены на пл. Незалежнасці). Запусціць электронную сістэму званоў дапамогуць спецыялісты, якія прыбылі з Польшчы, распавёў у сваім Facebook пробашч парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк. Гаворка ідзе пра тры званы, на якія парафіяне збіралі каля 70 тыс. ...

Читать далее »