Архив меток: чалавек

Добрасуседства

Мы ўсе плывём у адной лодцы. Калі нам добра, вылучаем гэтую радасць жыцця, і навокал становіцца больш прыемна. Ці звярталі вы ўвагу на тое, як добрасуседства ўплывае на дрэвы, жывёлу, людзей? Прапануем пранікнуцца гэтай ідэяй і пазнаёміцца з правіламі, паводле якіх яно адбываецца.  Карысць ад супрацоўніцтва Расліны пускаюць карані глыбока ў зямлю. Там іх радасна сустракаюць мікраарганізмы. Яны выкарыстоўваюць сонечную ...

Читать далее »

Адказ на пакуты

Падчас Крыжовага шляху Езус паказвае нам, што значыць быць сапраўды чалавечнымі. Шмат гадоў таму вядомы псіхолаг спытаў у аўдыторыі: «Калі я сцісну апельсін, што з гэтага атрымаецца?» Праз некалькі секунд нехта закрычаў: «Апельсінавы сок!» Псіхолаг усміхнуўся. «Так, — сказаў ён, — апельсінавы сок. Чаму?» Прайшло трохі часу і яшчэ адзін чалавек адказаў: «Таму што гэта тое, што ёсць унутры апельсіна». ...

Читать далее »

Катэхеза. На Свой вобраз і падабенства: чалавек вачыма Бога

Кім ёсць чалавек? Адказ на гэтае пытанне спрабавалі знайсці на працягу стагоддзяў прадстаўнікі розных філасофскіх плыняў і светапоглядаў. Уласнае бачанне чалавека намагаліся перадаць у сваёй творчасці пісьменнікі і мастакі. А між тым поўную праўду пра чалавека Бог адкрыў нам праз сваё Аб’яўленне. Праз сваё Слова Ён паказвае нам канчатковую мэту і сэнс жыцця чалавека. Стварэнне і адкупленне надае кожнай чалавечай ...

Читать далее »

У чым заключаецца шлях звычайнага чалавека да святасці?

Для чаго чалавек нараджаецца на свет? Для чаго мы жывем? Уся гісторыя чалавецтва — гэта няспынны пошук адказу на гэтыя фундаментальныя пытанні. Кожны разумее, што ад адказу на пытанне пра сэнс (мэту) жыцця залежаць усе іншыя адказы, планы, дзеянні асобы. Чым больш выразна мы разумеем сэнс нейкай справы, тым больш яна нас матывуе (гл. Флп 3, 8–11). Пра святасць разважае ...

Читать далее »

Пра справядлівасць у жыцці чалавека

Размова з суддзёю суда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Кірылам Бардонавым. — Ксёндз Кірыл, якім чынам Божая справядлівасць праяўляецца ў жыцці чалавека? — Кожны ўчынак і кожны выбар чалавека мае наступствы. Калі чалавек выбірае зло, ён сутыкаецца з наступствамі зла, якія заўсёды будуць негатыўнымі. У Бібліі мы чытаем, што Бог помсціць за ўчыненае зло. Гэта можна разумець так, што Бог не стварае ...

Читать далее »

Ці можна спрачацца з Богам?

Ці задумваліся вы, чаму мы часам баімся гаварыць пра тое, што адчуваем? Або ці можам мы раздражняцца на Бога? Справа ў тым, што мы ўкладаем непараўнальна больш сілаў у наладжванне нашых адносінаў з Богам, чым у іх развіццё. Часам нам здаецца, што неяк там яно само будзе: потым Бог дасць сілы змагацца з праблемамі. Калі нам здаецца, што мы ўжо ...

Читать далее »

“Чым ёсць чалавек?”: даследаванне Папскай біблійнай камісіі

Папская біблійная камісія падрыхтавала сістэматызаваны аналіз антрапалагічнага аспекту Святога Пісання. Кніга “Чым ёсць чалавек?” – вынік даследавання прыроды чалавека на аснове тэкстаў Бібліі. Выданне, ініцыяванае Папам Францішкам, структурна падзелена на чатыры раздзелы, кожны з якіх паслядоўна ўзнаўляе і аналізуе гісторыю стварэння і паклікання чалавека да жыцця і веры. Першая частка прысвечана разуменню чалавека як Божага стварэння – слабога і смяротнага ...

Читать далее »

Святы Айцец: важна ўмець прызнаваць сябе грэшнікамі

Прызнаць сябе грэшнікамі, бо пакуль не навучымся абвінавачваць саміх сябе, не зможам крочыць шляхам хрысціянскага жыцця, заклікаў Папа падчас ранішняй св. Імшы 6 верасня 2018 г. у Ватыкане. У гаміліі Пантыфік засяродзіўся на літургічным евангельскім урыўку (Лк 5,1-11), у якім Пётр на заклік Хрыста закінуў сеткі ў мора і выцягнуў вялікае мноства рыбы. Паводле Папы Францішка, гэтае апавяданне нагадвае пра ...

Читать далее »

«Езус не абяцаў жыццё без цяжкасцей». Інтэрв’ю з кс. Чэславам Паўлюкевічам

Пробашч парафіі і кусташ Дыяцэзіяльнага санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі кс. Чэслаў Паўлюкевіч разважае над праблемамі, якія вядуць чалавека да страты шчасця. – Сёння, напэўна, няма ў Беларусі месца, дзе б не чулі пра мястэчка Рось. Чым яно паспела праславіцца? – Ва ўсім свеце ёсць мясціны, выбраныя самім Богам, дзе дзейнічае асаблівая ласка. Мы гаворым і пра Рось, і ...

Читать далее »

Трагедыя сузалежнасці

Калі іншы чалавек становіцца галоўнаю ўмоваю майго існавання, душэўнай раўнавагі і камфорту, цэнтрам майго жыцця — я хварэю на сузалежнасць. Для нас, хрысціянаў, гэтая тэма можа быць асабліва балючай, бо нам часта можа здавацца, што ўсё пералічанае і ёсць форма сапраўднага чалавечага жыцця. Чаму? Бо калі іншы чалавек становіцца сэнсам майго жыцця, я ўсё дзеля яго зраблю, усім ахвярую, забуду ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі