Архив меток: Будслаў

Пілігрымы з Баранавічаў у Будславе

У гэтым годзе гэта была самая працяглая пілігрымка да будслаўскай святыні. Пілігрымы ішлі дзевяць дзён, яны выйшлі з Баранавічаў 27 чэрвеня і прыйшлі ў будслаў 5 ліпеня. Як адзначыў кс. Павел Рудзьман: – Пілігрымка для мяне – гэта не зусім 9 дзён дарогі, хутчэй, – гэта стыль жыцця ці нават невылечная «хвароба». Пілігрымка – гэта магчымасць вярнуцца іншым, бо дарога ...

Читать далее »

Лідская пілігрымка прыйшла ў Будслаў адной з першых

Пілігрымаў сустрэў пробашч парафіі ў Будславе кс. Дзмітрый Дубовік. Сёлета ў Будслаў прыйшло больш за дваццаць пешых і роварных пілігрымак, у якіх прынялі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек. Гэтаму не перашкодзіла халоднае дажджлівае надвор’е, якое ўсталявалася ў гэтыя дні. Зміцер Лупач, тэкст і фота Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Пілігрымы з Гудагая прыйшлі ў Будслаў як заўсёды арыгінальна

Сёлета ў Будслаў прыйшло больш за дзве  тысячы пілігрымаў, пілігрымы з Гудагая прыйшлі аднымі з першых. Іх прыход у Будслаў быў як заўсёды арыгінальным: пілігрымы спявалі і таньчылі, нягледзячы на дождж. Традыцыя пілігрымак у Будслаў працягваецца і падтрымліваецца беларускай моладдзю. Гэта таксама, як і ўвесь Будслаўскі фэст, з’яўляецца часткай нематэрыяльнай культуры чалавецтва. Зміцер Лупач, тэкст і фота Леанід Юрык, відэа ...

Читать далее »

У Будславе адзначаць гадавіну асвячэння касцёла

9 ліпеня споўніцца 376 гадоў са дня асвячэння старога касцёла. У яго сценах з гэтай нагоды ў гэты дзень адбудзецца святая Імша. Мураваны касцёл пачаў будавацца ў Будславе ў 1633 годзе. У тым годзе 28 жніўня быў закладзены краевугольны камень першага мураванага касцёла. Будаўніцтва было закончанае праз дзесяць гадоў, і 9 ліпеня 1643 года новы храм быў асвечаны. У 1649 ...

Читать далее »

Пілігрымка ў Будслаў: праз інтэрнэт не адчуеш тое, што ў дарозе

5-6 ліпеня 2019 г. у Будславе праходзяць традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай, цудатворны абраз якой ушаноўваецца тут на працягу больш чым 400 гадоў. Пешшу і на роварах у гэтым годзе на будслаўскі фэст прыбылі амаль 2300 пілігрымаў. Традыцыйна да Маці Божай ішлі і ехалі з розных куткоў Беларусі. Даўжэй за іншых, на працягу дзевяці дзён, крочылі вернікі з Баранавічаў ...

Читать далее »

Ці магчыма зрабіць 2 ліпеня непрацоўным днём у Беларусі?

У гэты дзень адзначаецца ўспамін Маці Божай Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі. Зараз па рашэнню Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі будслаўскі фэст пераносіцца на бліжэйшыя пятніцу і суботу. Гэта зроблена для таго, каб больш вернікаў мелі магчымасць яго наведаць. Але для часткі вернікаў, асабліва мясцовых, гэтым днём лічыцца 2 ліпеня. У 90-х гадах ужо мінулага стагоддзя беларускія іерархі ўжо ...

Читать далее »

У Будславе распачаліся святочныя мерапрыемствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

Хаця афіцыйна сёлета будслаўскі фэст перанесены на 5 — 6 ліпеня, для часткі вернікаў, асабліва будслаўскіх, гэтым днём па ранейшаму застаецца 2 ліпеня. Таму ў гэты дзень у Будславе былі адпраўленыя тры Імшы, на кожнай з якіх святыня была цалкам запоўненая вернікамі. Вячэрнюю Імшу цэлебраваў айцец Віктар Бурлака, былы пробашч у Будславе, які прыехаў на сёлетнія ўрачыстасці ўжо ў якасці ...

Читать далее »

Прымаючы пілігрыма, становішся бліжэй да Бога

Штогод каля нашай хаты ідзе адна з самых вясёлых і гучных пілігрымак – Ліда–Будслаў. Спачатку чуеш здалёк спевы, пасля з-за ўзгоркаў паказваюцца сцягі і штандары, і вось якраз насупраць хаты бачыш пілігрымаў. Сёлета яны трошкі прыпазніліся (відаць, быў добры пачастунак ў Валожыне:)), дык давялося выглядаць іх самым нешляхетным чынам – залезшы на дрэва (ну як тут не ўзгадаеш Евангелле?). Дарэчы, ...

Читать далее »

Рыхтуем курткі: у Будславе чакаецца халоднае надвор’е і дождж

Летась многія таксама моклі і дрыжалі ад холаду. Але будзем маліцца аб спрыяльным надвор’і! Другі год запар на фэсце ў Будславе чакаецца халоднае надвор’е і дождж. Калі звычайна пілігрымаў сустракала гарачыня і кароткі лівень, то летась многія моклі пад дажджом і дрыжалі ад холаду. Вось і цяпер сіноптыкі прагназуюць у Будславе неспрыяльнае надвор’е. Па прагнозах Белгідрамета, у пятніцу, 5 ліпеня, ...

Читать далее »

Штодзённая малітва за пілігрымаў трывае ў Будславе

Як інфармуе catholic.by, пачынаючы з 28 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай штодзённа цэлебруецца св. Імша за пілігрымаў і ва ўсіх тых інтэнцыях, з якімі яны ідуць і едуць да Маці Божай. Гэтыя цэлебрацыі адбываюцца па буднях кожную раніцу а 7-й гадзіне. 2 ліпеня, ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, св. Імша ў гэтай ...

Читать далее »