Архив меток: Бразілія

З Бразіліі ў Беларусь: размова з удзельніцай руху “Факаляры”

“Каталіцкі Веснік” паразмаўляў з бразільянкай Алесандрай – удзельніцай руху “Факаляры”, якая ўжо каля шасці гадоў жыве ў Беларусі. Сваім сведчаннем жыцця і веры дзяўчына дзеліцца ў сённяшнім нумары. Пра прыезд у Беларусь, мову і людзей – Я прыехала ў Беларусь амаль шэсць гадоў таму. Зараз жыву ў Мінску. Па прафесіі я правізар. На працы мяне вельмі душэўна прынялі. Гэта радуе, ...

Читать далее »

Новая гіганцкая фігура Хрыста будзе большай, чым у Рыа

У горадзе Энкантада на поўдні Бразіліі будуецца гіганцкая статуя Хрыста-Заступніка, якая будзе вышэйшая за сусветна вядомую статую Хрыста-Адкупіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе onet.pl. Хрыстус Абаронца ў Энкантада будзе вышынёй 43 метры (статуя Хрыста ў Рыа — усяго 38 метраў). У цэнтры фігуры будзе размешчаны ліфт, які паднясе наведвальніка да агляду на вышыню каля 40 метраў. Аднак гэта будзе не самая высокая ...

Читать далее »

Бразільская манахіня выйшла ў фінал кулінарнай праграмы «Майстар-шэф» 

Сястра Лорэйн Каралін Цінці перамагла ў 17-м эпізодзе кулінарнай праграмы «Master Chef Brasil 2020» і выйшла ў фінал, які адбудзецца ў канцы снежня. Сваю перамогу яна прысвяціла місіянерам і людзям, з якім яна працуе сацыяльна.  Сястры Лорэйн 33 гады, яна належыць да Кангрэгацыі сясцёр Маці Божай Змёртвыхпаўстання з Катандувы. Законніца перамагла, прыгатаваўшы дзве стравы, якія раней не гатавала, гэта былі ...

Читать далее »

Вернікі з усёй Беларусі прынялі ўдзел у рэкалекцыях з а. Антанэлла Кадэду ў Навагрудку

25-27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў а. Антанэлла Кадэду, місіянер з Бразіліі. У рэкалекцыях удзельнычыла вялікая колькасць людзей, з якіх большасць – вернікі з усёй Беларусі: Мінск, Гродна, Ліда, Віцебск, Паставы, Горкі, Наваполацк, Ваўкавыск і г.д. Праграма рэкалекцый была вельмі насычаная, першы дзень рэкалекцый, распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і просьбай аб плённым удзеле ...

Читать далее »

У Бразіліі Хрыстос «апрануў» медыцынскі халат. Фотафакт

Сусветна вядомая скульптура Хрыста Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанейра была падсветлена, як быццам Езус быў у белым халаце ўрача, паведамляе aleteia.org. Гэта знак падзякі лекарам, якія змагаюцца з каранавірусам. Ля падножжа статуі адбылася велікодная Літургія, якую ўзначаліў арцыбіскуп Дом Арані. Пасля Імшы гэтая сусветна вядомая статуя, якая ўзвышаецца ў Бразіліі, ператварылася ў сімвал падзякі лекарам за барацьбу з пандэміяй. Хрыстос, Які з’яўляецца ...

Читать далее »

Пантыфік моліцца за памерлага бразільскага кардынала

Святы Айцец моліцца аб вечным супакоі для кардынала Сэрафіма Фэрнандэса дэ Араужу, арцыбіскупа-эмерыта Бэлу-Арызонці ў Бразіліі. Іерарх памёр 8 кастрычніка 2019 г. у 95-гадовым узросце. У спачувальнай тэлеграме, скіраванай на імя арцыбіскупа Вальмора Аліўеры Дэ Азэвэды, старшыні Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі, Папа выказаў блізкасць у малітве з роднымі памерлага і вернікамі краіны. Даручаючы Божай міласэрнасці “дарагога кардынала”, Францішак прыгадаў, яго руплівае ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэнецца з лідэрам індзейцаў Бразіліі

Святы Айцец Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі Раані Мэтукірэ – племяннога лідэра народнасці Каяпа, якая пражывае на тэрыторыі ўсходняй Бразіліі. Сустрэча адбудзецца сёння, 27 мая, у Ватыкане. З яе дапамогай Пантыфік жадае “пацвердзіць сваю ўвагу да насельніцтва і навакольнага асяроддзя амазонскага рэгіёну, а таксама свае намаганні на карысць захавання супольнага дому”, паведаміў часовы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці. ...

Читать далее »

Папа Францішак падарыў свой крыж пацярпелым у экалагічнай катастрофе

Гэта месца параненага сэрца Касцёла і чалавецтва, — так бразільскі Брумандзінью, дзе ў выніку прарыву плаціны загінулі 270 чалавек, назваў прадстаўнік Святога Пасаду. Сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, мансеньёр Бруно Мары Дзюфэ адправіўся ў горад на ўсходзе Бразіліі па загаду Папы Францішка, каб, перш за ўсё, завезці яго выразы спачування і салідарнасці. Жыхарам, якія перажылі трагедыю, прадстаўнік Святога ...

Читать далее »

Бразілія: 80 тысяч мужчын на ружанцовай пілігрымцы

15-16 лютага 2019 года ў бразільскім нацыянальным санктуарыі ў Апарэсідзе адбылася нетыповая малітоўная сустрэча — ружанцовая пілігрымка мужчын з розных рэгіёнаў краіны. У малітве ўзялі ўдзел больш за 80 тысяч паломнікаў, паведамляе credo.pro. Мужчыны прыйшлі сюды ўжо ў адзінаццаты раз, на гэты раз пад лозунгам «Мужчынскі ружанец: мала толькі маліцца, трэба дзейнічаць!» Гэтыя пілігрымы — людзі, якія рэгулярна, кожны тыдзень ...

Читать далее »

Стральба пад Каляды: у Страсбургу і бразільскім саборы загінулі людзі

Забойцы расстралялі наведвальнікаў Каляднага кірмаша і ўдзельнікаў святой Імшы. Дзве трагедыі адбыліся амаль адначасова на розных кантынентах. У французскім Страсбургу 29-гадовы мясцовы жыхар адкрыў агонь па людзях, якія знаходзіліся ў раёне Каляднага кірмаша. Чацвёра чалавек загінулі, каля дзесяці параненыя, пры гэтым некаторыя знаходзяцца ў крытычным стане. Сам стралок таксама атрымаў раненні, але паспеў схавацца — цяпер яго шукаюць сотні паліцэйскіх. ...

Читать далее »