З 30 жніўня па 1 верасня ў Навагрудку адбыліся трэція па ліку пакутныя рэкалекцыі за Беларусь. Першы дзень пакутных рэкалекцый распачаўся святой Імшой у інтэнцыі ўміласціўлення Богу за грахі і знявагі. У гэтай просьбе маліўся біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. Эксцэленцыя, які ўзначальваў Найсвяцейшую Ахвяру Езуса Хрыста, прамовіў казанне, у якім усвядоміў удзельнікам рэкалекцый пра важнасць пакуты і перапрашэння ...
Читать далее »Архив меток: біскуп Уладзімір Гуляй
Першую святую Імшу ў якасці біскупа цэлебраваў у Лідзе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі
Раніцай 26 мая біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі, узначаліў Эўхарыстыю ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Гэта была першая Імша, якую ён цэлебраваў у якасці біскупа. У гэтай парафіі з 2003 г. сённяшні біскуп быў пробашчам. Біскупскае пасвячэнне ён прыняў напярэдадні, 25 мая, у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя. Перад пачаткам Імшы біскупа сустрэлі пры ўваходзе ў касцёл ...
Читать далее »Адбылося біскупскае пасвячэнне каад’ютара Гродзенскай дыяцэзіі
25 мая ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыняў біскупскае пасвячэнне ксёндз канонік Уладзімір Гуляй, якога Папа Францішак прызначыў каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі. Галоўным пасвячаючым быў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, яму асіставалі старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Урачыстасць пасвячэння сабрала ў галоўнай святыні Касцёла на ...
Читать далее »У Навагрудку адбылося ўрачыстае адкрыццё крыпты імя св. Дамініка і біскупа Віта
27 красавіка пры касцёле святога Арханёла Міхала адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне крыпты-капліцы імя св. Дамініка і біскупа Віта, якое прымеркаванасёлетняму вялікаму юбілею 400-годдзя касцёла Святога Арханёла Міхала. Урачыстасць узначаліў біскуп-намінат Уладзімір Гуляй. Святакаванне пачалося са св. Імшы, якая сабрала Навагрудчан і гасцей з розных куткоў Беларусі. У казанні, біскуп-намінат заклікаў вернікаў: “абудзіць у сэрцах жаданне прыняць сённяшняе Слова, і ...
Читать далее »«Божае аблічча — гэта міласэрнасць»: біскуп-намінат узначаліў Імшу ў Лідзе ў свята Божай міласэрнасці
7 красавіка, у ІІ Велікодную нядзелю, якая святкуецца як урачыстасць Божай Міласэрнасці, парафія ў лідскім мікрараёне Маладзёжны вітала шматлікіх гасцей з усяго горада і ваколіц. Парафія Божай Міласэрнасці ў Лідзе з’яўляецца адной з першых у свеце, якія атрымалі гэты тытул: ён быў дадзены ёй у 1994 г. Вялікай радасцю для парафіяльнай супольнасці стала святкаванне сваіх “імянін” разам з біскупам-намінатам Уладзімірам ...
Читать далее »