«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі…» 30 снежня ў кафэ пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося свята ў гонар Божага Нараджэння, якое стала ўжо традыцыйным і ўпадабаным усімі. Фонд «Адкрытыя сэрцы» і Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі сабралі сваіх падапечных дзяцей з іх сем’ямі, дзяцей валанцёраў, а таксама светлых анёлкаў – асаблівых дзетак, каб ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
«Вечерний Витебск»: калядная сустрэча з біскупам Алегам Буткевічам
Прадстаўляем Вашай увазе запіс тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і хору «Гасанна» з парафіі Святой Барбары ў Віцебску. У сваёй размове з вядучымі Сяргеем Маркавым і Iванам Паючэнкам іерарх адказвае на розныя пытанні і падымае тэмы, сярод якіх: замкнёнае кола ў справе касцела Святога Антонія, будова касцёла ў новым віцебскім мікрараёне Білева, Дні хрысціянскай культуры, дабрачыннасць, візіт біскупаў ...
Читать далее »Песняй пра анёла пад гітару біскуп Алег павіншаваў жыхароў Віцебска
Перад Калядамі, калі свята, здаецца, ужо можна памацаць рукамі, калі горад поўны снегу, нам асабліва хочацца душэўнага цяпла. Напярэдадні свята, бібліятэка Леніна ў Віцебску сабрала таленавітых творчых людзей, а біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч нават узяўся за гітару, паведамляе vkurier.by. І ўсё гэта, каб натхніць і павіншаваць жыхароў абласнога горада! Біскуп Алег выканаў песню пра анёла і шчыра прызнаўся гледачам, ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з клубам сеньёраў у Віцебску
Сустрэча прайшла 12 снежня і мела калядны характар, таму ўдзельнікі клуба ахвотна падзяліліся аплаткам з біскупам. Іерарх пажадаў прысутным бадзёрасці і маладосці духа. Клуб сеньёраў у Віцебску дзейнічае пры каталіцкім дабрачынным таварыстве “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Дырэктар “Карытас” кс. Андрэй Аніскевіч зазначае: “Я асабіста вельмі радуюся, калі мы можам нечым памагчы людзям у сталым узросце. Некаторыя з іх жывуць самотна, таму ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч назваў “зачараваным колам” сітуацыю вакол адбудовы касцёла Св. Антонія ў Віцебску
Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі напярэдадні свята Божага Нараджэння. Прэс-канферэнцыя іерарха адбылася ў Віцебску 14 снежня. Падчас мерапрыемства біскуп распавёў пра падзеі, што адбываліся на працягу гэтага года ў Касцёле на Віцебшчыне, распавёў пра далейшыя планы і адказаў на пытанні журналістаў. На працягу 2017 года адбылося шмат візітацый, падчас якіх біскуп пазнаёміўся з жыццём большасці парафій дыяцэзіі. На наступны год ...
Читать далее »Епископ Олег Буткевич посетил приход в Лиозно
В воскресенье, 10 декабря, Лиозно посетил с пастырским визитом ординарий Витебской католической епархии епископ Олег Буткевич. В приходском центре местной общины он совершил вечернюю службу и выступил с проповедью, в которой остановился на том, что изначально человек был создан Господом для счастья. Он предоставляет каждому человеку возможность выбрать самостоятельно путь, по которому придёт к Нему. И именно вера в Бога ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэнецца з журналістамі
14 снежня 2017 года біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч сустрэнецца з журналістамі. Іерарх раскажа пра падзеі мінулага года і падзеліцца сваімі планамі на наступны год. Прэс-канферэнцыя пачнецца ў 11 гадзін і пройдзе ў Курыі Віцебскай дыяцэзіі. Адрас правядзення: вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28, Віцебск. Кантактная інфармацыя: тэл. +375212616870, fax +375212616870 e-mail: viktarmisevich@yahoo.com, dieceziavitebsk@gmail.com Кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі
Читать далее »Дзень духоўных сустрэч для духавенства і законных асоб з Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Браславе
15 лістапада ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбыўся чарговы дзень духоўных сустрэч для духавенства і законных асоб з Віцебскай дыяцэзіі. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, супольная і асабістая малітва, час для споведзі – гэта гадзіна на сустрэчу з Богам на пачатку спаткання, каб суцішыцца і на нейкі час забыцца пра свае парафіяльныя справы і ўзгадаць сваё духоўнае жыццё. На ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў з афіцыйным візітам парафію ў Глыбокім (+відэа)
Пастырская візітацыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзіла 29 і 30 кастрычніка. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка дыяцэзіі ў Глыбоцкую парафію за 11 год. Апошні раз, а гэта было 10 верасня 2006 года, візітаваў біскуп Уладзіслаў Блін. Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла. У нядзелю ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў капліцу ў Доме састарэлых у Віцебску (+відэа)
Падзея адбылася ў чацвер, 19 кастрычніка. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, канцлер дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, пробашч парафіі святога Антонія ў Віцебску ксёндз Вячаслаў Барок, вікарый гэтай парафіі ксёндз Аляксей Ляшко, які апякуецца гэтай капліцай, сёстры, супрацоўнікі гэтай сацыяльнай установы, валанцёры і, зразумела, самі жыхары гэтага Дома, для якіх і прызначана капліца. Напачатку Імшы ксёндз Аляксей Ляшко ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!