Архив меток: Бараўляны

У Бараўлянах адбылося ўрачыстае завяршэнне года фармацыі для духавенства Беларусі

20 кастрычніка 2025 года ў прыходскім доме парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшло ўрачыстае завяршэнне іннавацыйнай фармацыйнай праграмы па павышэнні кампетэнцый духавенства Беларусі. Праграма, што цягам усяго года аб’ядноўвала святароў і манаскіх асобаў, стала прасторай інтэнсіўнага супрацоўніцтва і духоўнага росту. Удзельнікі бралі ўдзел у сустрэчах і канферэнцыях у галіне менеджменту, псіхалогіі, кананічнага і грамадзянскага права і этыкі, а ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях

11 красавіка ў бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях. Крыжовы шлях (лац.: Via Crucis) — гэта адно з найважнейшых хрысціянскіх набажэнстваў, якое паказвае шлях Езуса Хрыста на Галгофу. Яго карані бяруць свой пачатак у часах ранняга хрысціянства, але сучасная форма сфарміравалася дзякуючы малітоўнай практыцы і гістарычным падзеям. Ужо ў IV стагоддзі хрысціяне Ерусаліма ўшаноўвалі месцы, звязаныя ...

Читать далее »

Успамін св. Яна Боска адзначылі ў Бараўлянах

31 студзеня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах урачыста адзначылі літургічны ўспамін святога Яна Боска – заступніка моладзі і заснавальніка Таварыства святога Францішка Сальскага. Гэтая падзея сабрала парафіянаў, моладзь і сяброў салезіянскай сям’і, каб разам падзякаваць Богу за харызму святога Яна Боска, і натхніцца яго прыкладам. Цэнтральнай часткай святкавання стала Эўхарыстыя, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў ...

Читать далее »

Дзень салезіянскай духоўнасці адбыўся ў Бараўлянах

17 лютага ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбыўся дзень салезіянскай духоўнасці, на які былі запрошаны ўсе галіны салезіянскай сям’і, дзейнічаючыя на Беларусі, а таксама аніматары, паведамляе sdb.by. Распачалася сустрэча са святой Імшы, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Пад час казання дэлегат, разважаючы над Евангеллем, казаў аб тым, наколькі будаванне адносін ...

Читать далее »

Урачыстасць св. Яна Боска адзначылі ў Бараўлянах

31 студзеня з’яўляецца асаблівым для салезіянскай сям’і. У гэты дзень адзначаецца літургічны ўспамін заступніка моладзі і заснавальніка таварыства святога Францішка Сальскага святога Яна Боска. Адзначылі ўрачыстасць і ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, паведамляе sdb.by. Узначаліў святую Імшу рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. У казанні святар падзяліўся з прысутнымі парадамі Яна Боска людзям, ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча для медыкаў прайшла ў Бараўлянах

15 снежня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для супрацоўнікаў службы аховы здароўя. Разам з мясцовымі святарамі кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB і кс. Казімірам Шыдэлко SDB на сустрэчы прысутнічаў ганаровы госць, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Распачалася сустрэча са святой Імшы, перад пачаткам якой да сабраных звярнуўся пробашч парафіі і адказны за душпастырства ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбыліся летнія вакацыі з Богам

У Бараўлянах пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыліся вакацыі з Богам пад назвай «Рабіце ўсё з любові і нічога праз сілу». Вакацыі праходзілі ў два туры з 13 па 17 чэрвеня і з 11 па 15 ліпеня, паведамляе sdb.by. Каманда аніматараў разам з с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA падрыхтавала актыўную праграму адпачынку і працы як фізічнай, так і працы над ...

Читать далее »

Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у Бараўлянах

8 красавіка ў бараўлянскай салезіянскай парафіі імя Марыі Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях мукі нашага Пана Езуса Хрыста, паведамляе sdb.by. Крыжовы шлях адбываўся на вуліцы вакол капліцы і будынку моладзевага араторыя. Акцёрамі былі самі парафіяне: яны пераапрануліся ў адпаведныя шаты і прадставілі прысутным эпізоды з апошніх дзён Езуса перад укрыжаваннем. Набажэнства рыхтавалася доўгі час, на яго сабралася вялікая колькасць ...

Читать далее »

Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў Бараўлянах адбыўся сакрамант Канфірмацыі

23 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў 19 вернікаў прынялі сакрамант Канфірмацыі, які ўдзяліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Разам з ім канцэлебравалі св. Імшу кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дэлегат салезіянаў на Беларусі і кс. Казімір Шыдэлко SDB, пробашч парафіі. Напачатку св. Імшы біскуп Аляксандр адзначыў, што гэтая ўрачыстасць вельмі важная ...

Читать далее »

Дзень духоўнай адновы адбыўся ў Бараўлянах

8 сакавіка ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах святары салезіяне і сёстры салезіянкі сабраліся разам на Дзень духоўнай адновы. Сустрэча распачалася з прывітальнага слова рэгіянальнага настаяцеля салезіянаў у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB і супольнай малітвай літургіі гадзінаў, паведамляе sdb.by. Пачатковым імпульсам для асабістага разважання стала кароткая прамова с. Люцыі Бальцэвіч FMA, якая прадставіла яскравыя прыклады прысутнасці надзеі ў ...

Читать далее »