Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае аб прыёме кандыдатаў на навучанне на 2020–2021 год. Каб паступіць у каледж, неабходна: 1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар: катэхетыка (катэхет-арганізатар літургіі; катэхет-арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку); агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса); сямейнае кансультаванне; кансультаванне ў галіне залежнасцяў. Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для ...
Читать далее »Архив меток: Баранавічы
Благаслаўленне Крыжа пандэміі адбылося ў Баранавічах
13 мая каля санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах адбылося благаслаўленне Крыжа пандэміі. Крыж быў усталяваны для таго, каб нагадаць людзям пра любоў Бога, пра Яго прысутнасць у жыцці кожнага чалавека — у тым ліку і ў гэты нялёгкі час, паведамляе Catholic.by. Сваёй незвычайнай формай крыж нібы абдымае чалавека і ў той жа час запрашае кожнага асабіста з пакорай наблізіцца ...
Читать далее »Сустрэча манаскай моладзі перанесена на лістапад
У сувязі з актуальнай сітуацыяй агульнабеларуская сустрэча манаскай моладзі пад назвай «Як не страціць смак солі», якая мела адбыцца 21–23 красавіка ў Баранавічах, з прычыны клопату пра бяспеку і здароўе яе ўдзельнікаў пераносіцца на лістапад гэтага года. Як паведаміла рада каардынацыйнай групы, дакладныя дата і адрас правядзення сустрэчы будуць пададзеныя пазней. catholic.by
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах
З 20 па 22 сакавіка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, якія арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Рэкалекцыі адбудуцца ў доме айцоў вербістаў па вул. Шаўчэнкі, 6. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37533 325 57 64 (MТС), +37529 17 83 634 (А1) – Юрый Гапонік. grodnensis.by
Читать далее »Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах 8 лютага
IX Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» (#DDN20) пройдзе ў Баранавічах 8 лютага. Месца правядзення традыцыйнае — ДКТ (ДК «Тэкстыльшчык») па вул. Кірава, 62. Пачатак канцэрту ў 18:00. Фестываль ладзіць кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі і яго каманда. — ДДН — фестываль, які запальвае сэрцы мноства людзей і дорыць станоўчыя эмоцыі. Гэта шчаслівыя вочы і яркія ўспаміны, гэта ...
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах
11-13 кастрычніка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, якія арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі, паведамляе grodnensis.by. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Рэкалекцыі адбудуцца ў доме айцоў вербістаў (г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375(33) 325-57-64, +375(29) 178-36-34 – Юрый Гапонік.
Читать далее »IV фестываль марыйных песень “Mater Deі” пройдзе ў Баранавічах
У суботу, 12 кастрычніка 2019 года ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдзе IV фестываль марыйных песень “Mater Deі”. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты і спяваючыя сем’і. Умовы ўдзелу ў фестывалі: • удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін – абавязкова на беларускай мове. • акрамя таго, удзельнікі павінны падрыхтаваць творы ...
Читать далее »Пілігрымы з Баранавічаў у Будславе
У гэтым годзе гэта была самая працяглая пілігрымка да будслаўскай святыні. Пілігрымы ішлі дзевяць дзён, яны выйшлі з Баранавічаў 27 чэрвеня і прыйшлі ў будслаў 5 ліпеня. Як адзначыў кс. Павел Рудзьман: – Пілігрымка для мяне – гэта не зусім 9 дзён дарогі, хутчэй, – гэта стыль жыцця ці нават невылечная «хвароба». Пілігрымка – гэта магчымасць вярнуцца іншым, бо дарога ...
Читать далее »Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі” дзейнічае ў Баранавічах
Яе наведалі ўдзельнікі святкавання 25-гадовага юбілею каталіцкага часопіса “Дыялог”. Гэты музей Бібліі адкрыўся ў ў Баранавіцкім катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага амаль пяць гадоў таму. Аўтар ідэі і стваральнік гэтай экспазіцыі – брат Карнэлій Консек SVD, вядомы ў Беларусі як фотамайстар і супрацоўнік часопіса “Дыялог”. У 2014 годзе ён наведаў Святую Зямлю і яму захацелася падзяліцца сваімі ўражаннямі ад гэтай ...
Читать далее »25-гадовы юбілей часопіса “Дыялог” адзначылі ў Баранавічах
Падзея адбылася ў суботу 23 лютага. Урачыстасць распачалася са святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка. На богаслужэнні прысутнічалі дапаможныя біскупы Мінскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Элцкі Ежы Мазур SVD, які ў свой час стаяў у вытокаў часопіса, святары, вернікі. Прысутнічалі і прадстаўнікі ўсіх каталіцкіх СМІ краіны: часопіса Ave Maria, выдавецтва Pro Christo з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!