1-3 чэрвеня ў Баранавічах адбудзецца ІІІ Агульнабеларускі кангрэс сямейных рухаў. Кангрэс пройдзе пад назвай «Евангелле сям’і – радасць для свету» i стане падрыхтоўкай да ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне (Ірландыя). Праграма кангрэса: 1 чэрвеня, пятніца: 17.00 – адкрыццё кангрэса; 17.30 – інаўгурацыйны даклад “Чаму сям’я мае важнае значэнне для Касцёла” (дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB); 18.15 ...
Читать далее »Архив меток: Баранавічы
Усебеларускія рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах
З 13 па 15 красавіка ў Баранавічах адбудуцца Усебеларускія рэкалекцыі цвярозасці. Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе неабыякавыя да праблемы алкагалізму і наркаманіі ў нашай краіне. Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37533 325-57-64 – Юрый Гапонік. Адрас: Дом айцоў вербістаў, г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6. Па матэрыялах grodnensis.by
Читать далее »Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і ў сакавіку на рэкалекцыі ў Баранавічы
Запрашаем сем’і на сужэнскія рэкалекцыі ад руху “Сужэнскія сустрэчы”, якія адбудуцца з 9 па 11 сакавіка ў Баранавічах. Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, шматлікімі канфліктнымі сітуацыямі і непаразуменнямі, губляем цеплыню і цікавасць адзін да аднаго, падчас не маем сіл прабачыць. Як ...
Читать далее »#ddn18: фестываль хрысціянскай музыкі ў Баранавічах
10 лютага 2018 года ў Баранавічах у сёмы раз прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». На канцэрт прыбылі маладыя людзі разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі з усіх куткоў нашай Бацькаўшчыны. Прадстаўнікі з Віцебскай дыяцэзіі таксама прыехалі на музычны фэст. У мінулым годзе была толькі моладзь з Глыбокага, а на гэты раз да дыяцэзіяльнай «каманды» далучыліся і маладыя ...
Читать далее »Дастукацца да Нябёсаў-7: у Баранавічах выступяць шэсць калектываў
VII фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах 10 лютага. У зале ДК «Тэкстыльшчыкаў» выступяць вядомыя маладым католікам беларускія музычныя калектывы «The Crossway», «Подых Духа», NG YOUTH, «Небасхіл», «Рыбы» і «OPEN». Арганізатар канцэрта ксёндз Павел Рудзьман распавёў, што навінка гэтага года — онлайн-трансляцыя сэйшна на Youtube-канале святара — Pavel Rudman. А сачыць за падрыхтоўкай да фестывалю можна будзе ...
Читать далее »Адукацыйны курс для сямейных кансультантаў прайшоў у Баранавічах
З 5 па 9 лістапада ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах прайшоў адукацыйны курс для дарадцаў сямейнага жыцця і тых, хто працуе з сем’ямі ў парафіях і сямейных кансультацыях. Сустрэчу арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У занятках прыняло ўдзел 16 прадстаўнікоў з усіх дыяцэзій Беларусі. Штодня яны мелі магчымасць практыкавацца ў майстэрнях, якія ...
Читать далее »Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах запрашае дзяцей, моладзь і дарослых прыняць удзел у міжнародным літаратурна-мастацкім конкурсе
З нагоды сотых угодкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах аб’яўляе міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс «Пасланне Маці Божай Фацімскай мне і майму акружэнню». Конкурс мае адкрыты характар, у ім могуць прыняць удзел дзеці, моладзь і дарослыя. Задача: стварэнне літаратурнага або мастацкага твора, які адлюстроўвае актуальнасць фацімскага паслання для нас, сённяшніх, гэта значыць асабіста для самога ўдзельніка ...
Читать далее »Перазагрузка. Пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» пройдзе ў новым фармаце
XXIV пешая пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» стартуе 22 чэрвеня і пройдзе ў новым фармаце. Тэма паломніцтва сёлета — «Перазагрузка». Акрамя песенніка, бэйджа, майкі і хусткі ўдзельнікі пілігрымкі атрымаюць таксама «Дзённік пілігрыма», у які ўваходзіць інфармацыя аб трасе і дзевяць тэм — па ліку дзён у шляху. Пілігрымка ў 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў Панны Марыі будзе абапірацца на малітве Ружанца і на Святым Пісанні, ...
Читать далее »Касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах стане дыяцэзіяльным санктуарыем
13 мая ў Пінскай дыяцэзіі ў сотую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай будзе абвешчаны яшчэ адзін санктуарый — Маці Божай Фацімскай, паведамляе catholic.by. Пра гэта сказана ў паведамленні біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, якое будзе зачытана вернікам Пінскай дыяцэзіі 7 мая. «У гісторыі паўсюднага Касцёла санктуарыі заўсёды звязаны з навяртаннем і паяднаннем, малітвай і пакаяннем. Гэтыя духоўныя практыкі набіраюць асаблівае значэнне ў ...
Читать далее »У Баранавічах адбудзецца II усебеларуская сустрэча манаскай моладзі
24-25 красавіка ў Баранавічах адбудзецца другая ўсебеларуская сустрэча манаскай моладзі (прыблізна да 38 год), прысвечаная жыццю ў супольнасці. “Кляштары і манаскія дамы можна параўнаць з электрастанцыяй, якая звычайна не з’яўляецца месцам, куды б людзі прыходзілі масава. Але гэта менавіта адтуль прыходзіць энергія для асвятлення гарадоў і пасёлкаў. Кляштары і манаскія дамы генеруюць духоўнае святло свету”. бп. Анджэй Еж Праграма сустрэчы: ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!