Архив меток: Астравец

Адпустовая ўрачыстасць Адшукання Святога Крыжа адбылася ў астравецкай парафіі

14 верасня ў астравецкай парафіі Адшукання Святога Крыжа адбылася адпустовая ўрачыстасць, у якой прынялі ўдзел святары з Астравецкага і суседніх дэканатаў. Кс. Юзаф Багдзевiч, кс. Яўген Ціхан, кс. Аркадзь Куляха, кс. Віктар Захарэўскі, кс. Алег Шпень, кс. Алег Пятрашка, кс. Павел Гардзейчык, кс. Антоні Казлоўскі, кс. Юзаф Занеўскi, кс. Антоні Адамовіч канцэлебравалi святую Імшу. Узначаліў літургію кс. Ігар Лашук з ...

Читать далее »

Біскуп Уладзімір Гуляй удзяліў сакрамант бежмавання ў Астраўцы

Сёлета свята Спаслання Духа Святога было па-асабліваму ўрачыстым, бо падчас святой Імшы адбыўся сакрамант канфірмацыі (бежмавання). У гэты дзень у святыні было мнагалюдна. 111 вернікаў з парафіі Адшукання Святога Крыжа і парафіі Святых Космы і Дам’яна, якія доўгі час рыхтаваліся да гэтага важнага кроку ў сваім жыцці былі благаслаўлёны і мірапамазаны ксяндзом біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімірам Гуляем падчас святой Імшы, ...

Читать далее »

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ў астравецкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылася калядная пастаноўка

Каляды – самае прыгожае свята, якое вяртае да вытокаў, нагадвае аб найважнейшых рэчах у жыцці. З асаблівым замілаваннем перажываюць Божае нараджэнне дзеці – яны ўмеюць шчыра радавацца прыходу Хрыста ў гэты свет, перажываць гэты момант з асаблівым трапятаннем.   У астравецкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана была прадстаўлена калядная пастаноўка “Віфліем”, у якой прынялі ўдзел маленькія парафіяне. ...

Читать далее »

Ва ўспамін св. Агаты на Астравеччыне сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, панны і мучаніцы, у астравецкую парафію святых Космы і Дам’яна прыбылі з бярозаўскага касцёла Спаслання Святога Духа копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны. Астравецкія вернікі з сем’ямі з вялікай пашанай і ўрачыстым спевам сустрэлі ў працэсіі нябесную Матулю ў святых выявах. Святую Імшу ўзначаліў айцец Станіслаў Станеўскі CSsR, які з’яўляецца духоўным ...

Читать далее »

Нацыянальны “Карытас” правёў трэнінг “Сплануй сваю будучыню” ў Астраўцы

10 лютага Нацыянальны “Карытас” правёў у Астраўцы трэнінг “Сплануй сваю будучыню”. Трэнінг адбыўся пры парафіі Свв. Космы і Дам’яна. Практычнымі парадамі з удзельнікамі падзяліўся Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукаванасці “Плануй сваю будучыню”. Ігар Мікульчык з’яўляецца таксама членам міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку ...

Читать далее »

Талент пакліканняў: творчы шлях мастачак Варановіч

Зямля Астравеччыны шчодрая на таленты. Такім яскравым прыкладам з’яўляюцца беларускія мастачкі Тэрэса Іосіфаўна Варановіч і яе дачка Вікторыя, якія жывуць у вёсцы Дайлідкі. Сёння да іх у госці завітаў “Каталіцкі Веснік”. Сям’я Варановіч жыве недалёка ад касцёла Апекі Маці Божай. Як толькі заходзіш у дом, адразу бачна, што тут ёсць мастакі: распісаныя дзверы, сцены, у інтэр’еры прысутнічае шмат уласных карцін. ...

Читать далее »

Святары Астравеччыны распавялі, як адзначалі Каляды ў іх сем’ях і як яны адзначаюць цяпер

На Каляды дыхаецца лягчэй, думаецца прасцей і верыцца мацней. Напоўненае цудамі, падарункамі, усмешкамі і радаснымі віншаваннямі свята Божае Нараджэнне аднолькава любімае дзецьмі і дарослымі, калі ўсе збіраюцца ў бацькоўскім доме за вігілійным сталом, дзеляцца аплаткай, просяць прабачэння і складаюць святочныя зычэнні адзін аднаму. У большасці каталіцкіх сем’яў Божае Нараджэнне святкуецца аднолькава. Каб даведацца як адзначаюць гэтае свята святары Астравеччыны, мы ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Астраўцы

Нягледзячы на будні дзень, 26 верасня касцёл святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы сабраў на парафіяльную ўрачыстасць у гонар сваіх апекуноў вялікую колькасць людзей. Па запрашэнні пробашча парафіі, каноніка, ксяндза Юзафа Багдзевіча на парафіяльнае свята прыехалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары са Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Раздзяліць радасць з вернікамі парафіі святых Космы і Дам’яна ў гэты дзень завіталі і ...

Читать далее »