Традыцыйна перад Божым Нараджэннем супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі праводзяць калядныя акцыі, накіраваныя на збор дабрачынных ахвяр для хворых і для дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі. 16 валанцёраў і супрацоўнікаў “Карытас” прынялі ўдзел у акцыі “Калядны падарунак”, якая адбылася 15-16 снежня ў гіпермаркеце “АЛМІ” па пр. Касманаўтаў у Гродне. Валанцёры тлумачылі пакупнікам магазіна, які ўклад, па ...
Читать далее »Архив меток: акцыя
У Глыбокім прайшла дабрачынная акцыя “Мы разам”
Яе арганізавалі каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім дзякуючы падтрымцы спонсараў і працы валанцёраў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх апекуны і прадстаўнікі сацыяльных цэнтраў, якія прыехалі з Віцебска, Лепеля, Шаркаўшчыны, Мёраў, Ушачаў і іншых месцаў Віцебшчыны. Усяго ў Глыбокім сабралася каля двух соцень чалавек. Гэта акцыя праводзілася ў Глыбокім ужо ў шосты ...
Читать далее »Акцыя «Мы разам» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе 21 кастрычніка ў Глыбокім
Акцыя «Мы разам» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькоў і апекуноў пройдзе 21 кастрычніка 2017 года пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Людзі не падобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнасцю, характарам, паводзінамі. Але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, права на міласэрнасць з боку іншых. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца індывідуальныя асобы, а таксама дэлегацыі з ...
Читать далее »Беларускія вернікі пра малітоўную акцыю “Ружанец да межаў”
7 кастрычніка, у свята Маці Божай Ружанцовай, ва ўсёй Польшчы адбылася малітоўная акцыя “Ружанец да межаў”. У больш чым 300 касцёлах на тэрыторыі 22 дыяцэзій у краіне прайшла ружанцовая малітва аб міры для Польшчы, Еўропы і ўсяго свету. Акцыя сабрала больш за мільён удзельнікаў, якія ў гэты дзень разам прамаўлялі ўсе часткі Ружанца. У ёй прынялі ўдзел і беларускія вернікі. Малітва ...
Читать далее »Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі, накіраванай на падтрымку шматдзетных сем’яў горада Мінска, якую зладзіла адміністрацыя Ленінскага раёна 28 жніўня. Мерапрыемства адбылося ў кінатэатры “Салют”. Рэлігійная місія разам з адміністрацыяй горада дапамагла дзецям падрыхтавацца да школы. На акцыю прыбыло шмат дзяцей разам са сваімі бацькамі. Для іх была падрыхтавана культурна-забаўляльная праграма, а таксама прагляд мультфільму. Ад салезіян, ...
Читать далее »У Польшчы прайшла акцыя «Ноч духоўнага жыцця Кракава»
Галоўнай тэмай сёлетняга мерапрыемства сталі «Скарбы кракаўскіх кляштараў». Самыя прыгожыя касцёлы горада і вобласці, а таксама помнікі і манастырскія скарбніцы, якія штодня з’яўляюцца недаступнымі для наведвальнікаў, можна было ўбачыць падчас акцыі, якая адбылася 14 — 15 жніўня. Жыхары Кракава і турысты змаглі даследаваць феномен духоўнага жыцця Кракава, наведаць старадаўнія касцёлы, убачыць шматлікія выставы і паслухаць канцэрты. Кожную ноч праходзілі спецыяльныя ...
Читать далее »Кампанію супраць чырвонай ніткі праводзяць у Беларусі католікі
Каталіцкая верніца, хрысціянскі журналіст Марына Валасар прапанавала на сваёй старонцы ў Facebook правесці акцыю супраць распаўсюджвання моды на нашэнне чырвонай ніткі на запясці. — Ідэя такая: улёткі пра небяспеку нашэння чырвонай ніткі расклейваць на прыпынках у вашых гарадах і населеных пунктах або раздаваць людзям, якія носяць ніткі (і не толькі) буклеты аб духоўнай небяспецы нашэння гэтай ніткі. Хрысціянства — гэта ў ...
Читать далее »У Галандыі пройдзе акцыя «Паспрабуйце жыць у Касцёле»
«Паспрабуйце жыць Касцёле» — так будзе называцца кампанія, якая будзе доўжыцца з 9 па 10 верасня ў Галандыі па сумеснай ініцыятыве 20-ці хрысьціянскіх Цэркваў краіны. Натхненнем для назвы мерапрыемства стала выказванне з 34-га псальма «Паспрабуйце і паглядзіце, які добры Гасподзь» (34, 9). Мэта кампаніі заключаецца ў тым, каб заахвоціць членаў грамадства, каб яны асабіста запрашалі сяброў ці знаёмых, якія даўно ...
Читать далее »У Гродне прайшла акцыя ў падтрымку анкахворых дзяцей
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі 10 лютага прайшла акцыя «З верай у жыццё і ў людзей» у падтрымку маленькіх пацыентаў Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Да ўдзелу ў акцыі запрасілі клірыка праваслаўнага кафедральнага Пакроўскага сабора іерэя Міхаіла Перца, настаяцеля касцёла святога Францішка Ксаверыя кс. Яна Кучынскага, барда Віктара Шалкевіча, мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Генадзя Піцко, а таксама іншых вядомых людзей Гродна, паведамляе ...
Читать далее »«Я маліўся»: малітоўнае галасаванне ў ЗША
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, каля касцёла ў Бостане прайшло «малітоўнае галасаванне», паведамляе gosc.pl. Ахвотныя маглі набыць наклейку з надпісам «Я маліўся» на фоне амерыканскага сцяга, якая азначае, што чалавек абдумана аддае свой голас згодна з верай.
Читать далее »