З 16 па 18 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Валерый Орсік з Дзеркаўшчыны. Тэма рэкалекцый — «Сям’я — школа малітвы». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння. Дзень першы Дзень другі Дзень трэці
Читать далее »Архив меток: адвэнт
Адвэнт. ТЭСТ
А што вы ведаеце пра літургічны перыяд, які папярэднічае Калядам? Праверце сябе, прайдзіце тэст! Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Слова Божае – спадарожнік на час Адвэнту
Сёння распачынаем Адвэнт – час радаснага чакання моманту, калі свету аб’явіцца Хрыстус, наш Збаўца. Гэты літургічны перыяд – выдатная нагода, каб рыхтавацца да прыйсця Уцелаўлёнага Слова Айца праз малітоўнае слуханне паслання надзеі, якое ў Божым слове праз літургію скіроўвае да сваіх дзяцей Касцёл. Імкнучыся далей паглыбляць наша знаёмства са Святым Пісаннем, звернемся да той захапляльнай праўды, пра якую нагадвае Папа ...
Читать далее »Адвэнт — гэта радасць! 7 натхняльных цытат Пантыфікаў
Адвэнт можа напоўніць вас радасцю і надзеяй. Пра гэта вам нагадаюць некалькі важных выказванняў апошніх Рымскіх Пап. Адвэнт — гэта час, які ўносіць шмат надзей і чаканняў у наша жыццё. Таму гэта, напэўна, лепшы спосаб скончыць гэты год. Варта ацаніць прыгажосць гэтага перыяду і абудзіць надзею на лепшыя дні. Папы нашага часу і іх выказванні пра Адвэнт могуць дапамагчы ў ...
Читать далее »Гульня для дзяцей на Адвэнт ад «Каталіцкага Весніка»
Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка. Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе ...
Читать далее »Адвэнт — 2021 у беларускіх каталіцкіх сем’ях
Адвэнт з’яўляецца вельмі добрай нагодай для ўмацавання сям’і. Як выкарыстоўваюць час Адвэнту каталіцкія сем’і і як разам рыхтуюцца да Божага Нараджэння, чытайце ў сённяшнім апытанні “Каталіцкага Весніка”. Максім і Вольга Радзюшы (адказвае Вольга): – Нашай сям’і пяць гадоў. Мы з мужам абодва каталікі. Маем двух сыноў: Андрэя (чатыры гады) і Станіслава (адзін год). Для нас Адвэнт – гэта час, ...
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+аўдыё)
З 17 па 19 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.
Читать далее »Пастырскі ліст біскупа Алега Буткевіча на перыяд Адвэнту
Паважаныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У мінулую нядзелю мы распачалі Адвэнт – час радаснага чакання, які павінен падрыхтаваць нас да свята Божага Нараджэння. Гэта вельмі адметны час. З аднаго боку – гэта радасны перыяд, бо як заахвочвае нас евангеліст Лука: “выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца вашае адкупленне» (Лк 21, 28). ...
Читать далее »Чаму ў Сярэднявеччы святары насілі чорныя арнаты падчас Адвэнту?
Нягледзячы на тое, што сучасныя католікі асацыююць фіялетавы колер з Адвэнтам, гэта было не заўсёды так. Насамрэч, на працягу стагоддзяў сярэднявечныя святары падчас Адвэнту часта насілі чорныя арнаты. Згодна з кнігай XIX стагоддзя «Нататкі па гісторыі літургічных колераў», чорны літургічны колер выкарыстоўваўся падчас Адвэнту з XII стагоддзя, і гэтая практыка захавалася да XV стагоддзя. «У часы Папы Інакенція III (1198-1216) ...
Читать далее »Папа Францішак пра Адвэнт: жыццё чалавека – пастаяннае чаканне
“28 лістапада пачынаецца Адвэнт, які праз розныя сімвалы рыхтуе нас да святкавання таямніцы ўцелаўлення Божага Сына і нагадвае, што чалавечае жыццё – гэта пастаяннае чаканне. Наша жыццё становіцца прыгожым і шчаслівым, калі мы чакаем роднага і важнага для нас чалавека. Няхай гэты Адвэнт дапаможа вам ператварыць надзею ва ўпэўненасць у тым, што Той, каго мы чакаем, любіць нас і ніколі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!