27 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Джузэпэ Маскаці.
Святы Джузэпэ Маскаці — італьянскі лекар, навуковец-даследчык і ўніверсітэцкі прафесар, адметны сваёй першапраходніцкай працай у біяхіміі і вядомы сваёй пабожнасцю.
У сваёй практыцы Маскаці заўсёды знаходзіў месца дабрачыннасці. З бедных ён не браў аплаты, замест гэтага часам разам з рэцэптамі укладаў ім і грошы на іх набыццё.
16 лістапада 1975 ён быў беатыфікаваны, а 25 кастрычніка 1987 — кананізаваны.
Прапануем вашай увазе фільм, у аснове якога ляжыць гісторыя італьянскага лекара Джузэпэ Маскаці, поўнага любові, спачування і міласэрнасці да самых бяздольных.
1 серыя:
2 серыя:
