Святыя і алкаголь

Святы Патрык

Раней мы пазнаёмілі вас з артыкулам пра манахаў і алкаголь, а таксама пра традыцыі кляштарнага броварства ў Беларусі. Хацелася б адзначыць, што аматарамі добрага піва і віна былі не толькі шараговыя манахі, але і тыя, каго Касцёл залічыў да святых і блаславёных.

Каталіцкія манастыры з часоў Сярэднявечча з’яўляліся цэнтрамі піваварэння і прыгатавання віна. У некаторых крыніцах адзначаецца, што да XII ст. манаполію на выраб піва мелі выключна кляштары. Гэты напой выкарыстоўваўся як для ўнутраных патрэбаў, так і для гасцей і пілігрымаў. Спажыванне алкаголю агаворвалася і ў ордэнскіх статутах. Напрыклад, піва не толькі дазвалялася, але і рэкамендавалася падчас пастоў, нават самых строгіх, якім, напрыклад, быў дзень Вялікай Пятніцы. Гэта адбывалася ў адпаведнасці з правілам: “напоі не парушаюць посту”. Яго спажыванне гарантавала здароўе, у адрозненне ад вады, што не заўсёды была добрай якасці. Дабаўленне раслін, некаторыя з якіх па сённяшняй класіфікацыі можна аднесці да лекавых, нават пераўтварала піва у карысны напой.

Шматвяковая традыцыя прыгатавання і ўжывання піва і віна ў каталіцкіх манастырах і ў грамадстве ў цэлым натуральным чынам паўплывала на тое, што Каталіцкі Касцёл вызначыў шэраг святых, каторыя лічацца заступнікамі тых людзей, чые прафесіі звязаныя з піваварэннем і вінаробствам. Сёння агульнавядомым з’яўляецца святы Патрык. Ёсць легенда, што ён не мог здзейсніць абрад экзарцызму, калі яму прынеслі дрэннае піва. А а як толькі падалі добрае, тут жа абрад быў завершаны. Традыцыя яго шанавання нашмат больш сучасная, чым іншых святых. Аднак святкаванне дня св. Патрыка не параўнальнае па маштабах з успамінамі іншых нябесных заступнікаў.

Адным з першых святых-апекуноў броварства з’яўляецца св. Арнульф з Меца, інакш – св. Арнульф Піваварскі (нар. др. пал. VI ст.). – біскуп Меца. Пры жыцці ён быў вядомы тым, што меў вялікую сілу і лёгка падымаў бочкі, напоўненыя півам. Паводле адной з легендаў, ён замяняў пустыя піўныя келіхі на поўныя, па іншай – размножыў колькасць піва. Таксама, паводле легенды, на пахаванні святога, калі яго пачалі класці ў труну, на небе з’явіліся анёлы, якія пырскалі півам на твары трунароў.

Яму прыпісваюць выраз: “З чалавечага поту і Божай любові прыйшло на гэты свет піва”.

Яшчэ адзін святы-апякун півавараў таксама мае імя Арнульф, аднак жыў ён у ХІ ст. і быў абатам манастыра Сен-Медар. У каталіцкай традыцыі ён вядомы як апякун зборшчыкаў хмелю і півавараў. Падчас яго кіраўніцтва манастыром там пачалі варыць піва. Ён жа заахвочваў манахаў і сялян з прылеглых вёсак піць піва, паколькі лічыў, што гэта карысна для здароўя. У агіяграфіі ёсць легенда пра тое, як ён дапамог бровару ў горадзе, ля каторага знаходзіўся манастыр. Піва ў тым бровары варылі дрэннае, і гараджане прыйшлі да манаха па дапамогу. Арнульф, паразважаўшы, вырашыў, што прычынай гэтага з’яўлялася кепская вада, якую набіралі ў найбліжэйшай рацэ. Калі ён апусціў туды свой пастарал, вада ачысцілася. Адначасова спынілася і эпідэмія халеры, што бушавала ў рэгіёне. Гэта палічылі цудам абата, і да сённяшняга дня ў тым рэгіёне моляцца да св. Арнульфа, каб піва было добрай якасці. Асабліва шануюць гэтага святога ў Бельгіі.

Лічыцца, што менавіта яму належыць аўтарства малітвы блаславення піва, якая гучыць наступным чынам: “Benedicite, Domine, creaturam istam cerevisae, quam ex adipe frumenti producere dignatus es: ut sit remedium salutare humano generi: et praesta per invocationem nominis tui sancti, ut, quicumque ex ea biberint, sanitatem corporis, et animae tutelam percipiant. Per Christum Dominum nostrum. Amen (“Блаславі, Пане, гэтае піва, якое Ты дазволіў стварыць з мякаці зерня; няхай будзе яно збавенным лекам для чалавечага роду, і дай яго нам праз узгаданне Твайго Святога Імя. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн”).

Св. Бэнэдыкт, які лічыцца бацькам еўрапейскага манаства, у сваім статуце першапачаткова не дазваляў спажываць алкаголь.

Аднак з цягам часу былі зроблены паслабленні. Датычна віна ў статуце адзначалася: “Так относительно вина, имея во внимании немощь немощных, полагаем, что для каждого достаточно будет на день стакана вина. А кому Бог даст силу воздержаться, тот да ведает, что это достойно награды своей.

Если положение места, или труд, или время года требуют прибавки к этой мере, – на воле аввы оставляется сделать это или нет; да имеет он только во внимании, чтоб не вкралось опьянение, ибо вино, как читаем, есть вещь вовсе не монашеская. Но как в наши дни нельзя убедить в этом монахов, согласимся по крайней мере не пить до сыта, но воздержнее. Потому что вино и мудрых доводит до отступления и падения. Если случится, что где-нибудь и такой меры достать нельзя или и совсем ничего, то да благословит Бог обитающих там (на терпение): пусть не ропщут. На то паче всего всех надо убеждать, чтоб не роптали”.

Св. Хільдэгарда, якая ў Рымска-каталіцкім Касцёле мае статус доктара Касцёла, таксама ў сваіх працах неаднаразова выказвалася пра алкаголь. Адной з першых яна апісала ўласцівасці хмелю. Св. Хільдэгарда лічыла, што найлепшым півам з’яўляецца пшанічнае, але і тое, якое вараць з ячменю і жыта, таксама можна рэкамендаваць. Віно як напой, каторы спаталяе прагу, яна не раіла, але лічыла, што ён вельмі пасуе як лекавы сродак і як складнік некаторых лекаў.

Яшчэ адзін ірландскі святы – св. Калумбан малодшы – у свой час быў вядомы перадусім вельмі суровым статутам для ірландскай манаскай супольнасці. Адначасова ён быў вялікім аматарам піва. Паводле легендаў, размнажэнне піва стала найбольш распаўсюджаным цудам гэтага святога. Акрамя згаданых святых у Рымска-каталіцкім Касцёле апекунамі півавараў і піваварэння лічацца таксама св. Аўгусцін, св. Лука-евангеліст і св. Вацлаў.

Раіса Зянюк

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі