Святы Пасад правядзе III Міжнародную канферэнцыю “Касцёл, музыка, выканаўцы: неабходны дыялог”. Яна будзе праходзіць у Ватыкане 7-9 лістапада 2019 г.
Тэмы для дакладаў і дыскусій абраны вельмі розныя: ад інструментаў у кампанаванні сакральнай музыкі і кампазіцыйных стыляў да імправізацыі, вакальнасці і погляду на міжкультурнасць. Аб гэтым паведамляецца на сайце Папскай рады па культуры, галоўнага арганізатара форума.
Геаграфія ўдзельнікаў вельмі шырокая. Яны паразмаўляюць пра ўзаемасувязь музыкі і сакральнага; мову кампазітара; выкарыстанне голасу; сучасную інтэрпрэтацыю старажытнай касцёльнай музыкі; песні, музыку і танцы ў тэкстах монатэістычных рэлігій у міжземнаморскім рэгіёне; інкультурацыю ў паўднёваамерыканскім варыянце.
У рамках музычнага сходу пройдуць два майстар-класы, прысвечаныя арганнай імправізацыі і музычнай інтэрпрэтацыі, адбудуцца Нешпары ў Сікстынскай капэле. Увянчае форум сустрэча са Святым Айцом.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
