Сустрэча студэнтаў у Глыбоцкай парафіі

studenty37У аўторак, 3 лютага ў кляштары сясцёр Францішканак Сям’і Марыі адбылася сустрэча студэнтаў, ініцыятарам якой стаў кс. Вячаслаў Пялінак. На самым пачатку сустрэчы святар запрасіў усіх у капліцу на супольную малітву.

Потым прыйшоў час гарбаты і знаёмства, бо многія з нас адзін аднаго проста не ведалі. На самой справе, гэта сустрэча была вельмі цікавай. Мы дзяліліся ўражаннямі за перажыты час вучобы і канікул, рознымі гісторыямі з нашага ўласнага жыцця. А пасля вырашылі, што трэба збірацца і падчас вучобы, калі будзе вольны час.

Маладыя людзі, адыходзячы дахаты, шчыра дзякавалі кс. Вячаславу за цудоўна праведзены час.

Марыя Гінько, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі