У ватыканскай зале Паўла VI была адкрыта калядная батлейка, створаная мастаком з Коста-Рыкі. Акрамя асноўнага каляднага паслання, гэтая праца заклікае да абароны чалавечага жыцця з моманту зачацця.
Як паведамляе Aleteia, батлейка будзе паказваць цяжарную Марыю да Каляд, пакуль не народзіцца Дзіця.
Папа Леў XIV адзначыў, што для ўпрыгожвання батлейкі было выкарыстана 28 тысяч стужак, кожная з якіх сімвалізуе жыццё, выратаванае ад аборту, дзякуючы малітве і падтрымцы, якую каталіцкія арганізацыі аказваюць шматлікім маці ў патрэбе.
credo.pro
Фота: Vatican Media
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!


