Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі запрашае да адмысловых малітваў у 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, запрашае духавенства і вернікаў да адмысловых малітваў у 80-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе Catholic.by.

Старшыня епіскапату заахвочвае зрабіць гэта перадусім у наступныя памятныя даты:

  • 22 чэрвеня — узгадаць загінулых падчас вайны і генацыду беларускага народа ў Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны;
  • 3 ліпеня — узнесці малітву падзякі за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з нагоды 80-й гадавіны.

Гэта можа быць заклік у Малітве вернікаў падчас святой Імшы, або любая іншая адмысловая малітва (напрыклад: Набажэнства за памерлых з 2 лістапада, прыпынак IV: Літургічная агенда, с. 474).

«Асаблівым чынам будзем памятаць у нашых малітвах аб мучаніках нашай зямлі, якія ахвяравалі сваё жыццё дзеля ўратавання бліжняга»,— заклікае арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

для друку для друку