Рух «Сужэнскія Сустрэчы» ладзіць анлайн-курс для закаханых

Дзевяць сустрэч для закаханых па ўнікальнай аўтарскай праграме ад руху «Сужэнскія Сустрэчы» пройдуць у фармаце анлайн. Першы «Вечар для закаханых» запланаваны на 7 красавіка ў 19.00.

Па словах арганізатараў, пазітыўны момант анлайн-фармату заключаецца не толькі ў бяспецы ва ўмовах пандэміі, але і ў магчымаці паўдзельнічаць у праграме нават тым закаханым, якія жывуць у розных гарадах. Праз пераадоленне такім чынам тэрытарыяльных абмежаванняў удзельнікі руху «Сужэнскія Сустрэчы» хочуць дзяліцца сваім досведам з закаханымі з усёй Беларусі.

Для каго створана праграмма «Вечароў»?

  • Для закаханых пар любога ўзросту, незалежна ад рэлігійнай актыўнасці і канфесійнай прыналежнасці.
  • Для пар, якія гатовы працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць давер, узаемаразуменне, адкрываць одно аднаго.
  • Для тых пар, якія плануюць стварыць сям’ю ці рыхтуюцца да шлюбу.

Праграма «Вечароў» прапануе рэальныя інструменты для будавання моцнай эмацыйнай сувязі і мноства актуальнага для закаханых.

Умовы ўдзелу:

  1. Запісацца па тэлефоне +375 (29) 652 11 44
  2. Усталяваць Zoom
  3. Мець жаданне паглыбляць і развіваць свае адносіны з каханай/каханым.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Папярэдні запіс абавязковы.

Уся дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 652 11 44

Catholic.by

для друку для друку