- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Рух «Сужэнскія Сустрэчы» ладзіць анлайн-курс для закаханых

[1]Дзевяць сустрэч для закаханых па ўнікальнай аўтарскай праграме ад руху «Сужэнскія Сустрэчы» пройдуць у фармаце анлайн. Першы «Вечар для закаханых» запланаваны на 7 красавіка ў 19.00.

Па словах арганізатараў, пазітыўны момант анлайн-фармату заключаецца не толькі ў бяспецы ва ўмовах пандэміі, але і ў магчымаці паўдзельнічаць у праграме нават тым закаханым, якія жывуць у розных гарадах. Праз пераадоленне такім чынам тэрытарыяльных абмежаванняў удзельнікі руху «Сужэнскія Сустрэчы» хочуць дзяліцца сваім досведам з закаханымі з усёй Беларусі.

Для каго створана праграмма «Вечароў»?

Праграма «Вечароў» прапануе рэальныя інструменты для будавання моцнай эмацыйнай сувязі і мноства актуальнага для закаханых.

Умовы ўдзелу:

  1. Запісацца па тэлефоне +375 (29) 652 11 44 [2]
  2. Усталяваць Zoom
  3. Мець жаданне паглыбляць і развіваць свае адносіны з каханай/каханым.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Папярэдні запіс абавязковы.

Уся дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 652 11 44 [2]

Catholic.by [3]