Два невялікія фрагменты крыжа, на якім быў укрыжаваны Езус Хрытус, – такі дар Папа Францішак перадаў брытанскаму каралю Карлу ІІІ з нагоды каранацыі манарха, якая адбудзецца 6 мая 2023 года ў Вэсмінстэрскім абацтве ў Лондане.
Рэліквіі былі ўбудаваныя ў срэбны крыж, які панясуць у галаве працэсіі падчас каранацыі манарха.
Прадстаўнікі Англіканскай Царквы Уэльса назвалі “асабісты дар” Святога Айца “важным экуменічным жэстам”, бо Карл III з’яўляецца таксама свецкім кіраўніком Англіканскай царквы Англіі. Працэсійны крыж з рэліквіямі асвяціў англіканскі арцыбіскуп Уэльса Эндру Джон падчас набажэнства ў горадзе-графстве Ландзідна.
Пасля каранацыі крыж будзе належаць Англіканскай Царкве Уэльса, але карыстацца ім зможа таксама мясцовы Каталіцкі Касцёл. Як падкрэсліў каталіцкі арцыбіскуп Марк О’Тул, крыж з рэліквіямі – гэта заахвочванне для ўсіх фарміраваць сваё жыццё “згодна з любоўю нашага Збаўцы Езуса Хрыста”.
Ян Глінскі, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку