Рэкалекцыі для юнакоў адбудуцца ў Гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі

paklikaneЗ 12 па 14 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Міласэрныя, як Айцец».

Запрашаюцца юнакі, а асабліва міністранты ад 14 гадоў, на перажыванне хвілін цішыні, а таксама на разважанне над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз запытаць сябе: «Да чаго мяне кліча Бог?»

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з навучэнцамі семінарыі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы, паведамляе grodnensis.by.

Просьба паведаміць аб удзеле ў рэкалекцыях да 7 жніўня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Адказныя за рэкалекцыі — кс. Валерый Быкоўскі (+37529 695 24 69) і кс. Андрэй Лішко (+37529 744 99 61). Запісацца можна таксама па тэлефоне семінарыі: (80152) 77 02 34.

Праграма

12 жніўня

18.00 — прыезд, размяшчэнне
18.30 — вячэра
19.30 — сустрэча, знаёмства
20.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
22.30 — адпачынак

13 жніўня

8.00 — пад’ём
8.30 — ранішнія малітвы
9.00 — сняданак
10.00 — канферэнцыя 1
11.30 — літургічная сустрэча
12.30 — разважанне над Божым словам у групах (lectio meditatio oratio contemplatio actio)
13.30 — абед
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
16.00 — выезд
18.00 — святая Імша
19.30 — супольная сустрэча, вясёлы вечар
21.00 — выезд у Гродна
22.00 — адпачынак

14 жніўня

8.00 — пад’ём
8.30 — ранішнія малітвы
9.00 — сняданак
10.00 — канферэнцыя 2
11.00 — агульная сустрэча, падвядзенне вынікаў
12.00 — святая Імша ў катэдральным касцёле
13.30 — абед
14.00 — развітанне

для друку для друку