21 сакавіка ў Шчучыне адбылася чарговая сустрэча для бацькоў міністрантаў і харыстак парафіі.
Першым пунктам праграмы стала святая Імша, падчас якой удзельнікі маглі паслухаць рэкалекцыйную навуку і скарыстацца з сакраманту пакаяння.
Пасля малітвы ў касцёле адбылася сустрэча ў кляштары. Яе госцем стала Барбара Сайнок, кансультант па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Разам прысутныя паразважалі на тэму “Межы ў сям’і” і больш падрабязна даведаліся пра “здаровыя” адносіны ў сужэнстве.
Айцец Віталій Слука SP, тэкст і фота
