«Да чаго гэта прывяло? Мала таго, што яны хочуць, каб чалавек прапаведаваў, дык яшчэ і памідоры ім саджаў», — жартуе біскуп Даміян Мускус. Дзякуючы аўкцыёну памідораў і дабрачыннай акцыі «Змагаемся за Оскара», арганізаванай біскупам, для хворага хлопчыка было сабрана 100 тысяч злотых.
Біскуп з Кракава не толькі сам падтрымаў збор сродкаў, але і ахвяраваў на аўкцыён расаду памідораў, якую сам вырасціў з насення. «Вы ведаеце, што гэта такое? Расада памідораў, «чырвоны мясісты святар», — так кракаўскі біскуп называў свае ўласныя памідоры.
«Я збіраўся пасадзіць іх на сваім участку… купляйце і не шкадуйце грошай. Бо, па-першае, вы можаце дапамагчы хвораму хлопчыку. А па-другое, такіх памідораў вы больш нідзе не знойдзеце», — сказаў біскуп Мускус на пачатку аўкцыёну.
Пасля аўкцыёну біскуп запусціў серыю відэаролікаў на сваёй старонцы ў Facebook пад назвай «Гісторыя памідора ў стылі «Гайлендэр»» і пачаў дзяліцца сваімі ведамі ў галіне садаводства. Відэаролікі прагледзелі да 200 тысяч чалавек, але мэта біскупа была вельмі канкрэтнай. «Насамрэч, (…) гаворка ідзе пра тое, каб прыцягнуць вашу ўвагу да маленькага хлопчыка, які з нараджэння змагаецца з сур’ёзным генетычным захворваннем. Я лічу, што часам лягчэй дакрануцца да сэрца чалавека праз усмешку і простую гісторыю», — напісаў біскуп Мускус пад адным з відэа.
Дзякуючы акцыі ўдалося сабраць 100 тысяч злотых, частку сумы, неабходнай для геннай тэрапіі Оскара, які пакутуе ад невылечнага, надзвычай рэдкага генетычнага захворвання — мутацыі SCO2.
misyjne.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!