Падчас сваёй сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 18 сакавіка Святы Айцец прывітаў людзей, сабраных на плошчы св. Пятра, а таксама падзякаваў арганізатарам яго візіту ў рэгіён Апулія, у Італіі, з нагоды 100-годдзя з’яўлення стыгматаў у св. Айца Піа і 50-годдзя з дня яго смерці.
“Учора я наведаў Петрэльчыну і Сан-Джавані-Ратонда. Сардэчна вітаю і дзякую супольнасцям дыяцэзіі, біскупам Акрока і Кастора, кансэкраваным асобам, вернікам і прадстаўнікам уладаў. Дзякую вам за цёплы прыём і ўсіх маю ў сваім сэрцы, але асабліва хворых ў “Доме Палёгкі Цярпення”, пажылых людзей і моладзь. Дзякую ўсім тым, хто падрыхтаваў гэты незабыўны візіт. Няхай Айцец Піа блаславіць ўсіх”, — сказаў Францішак.
Наступнік св. Пятра ўпершыню наведаў гарадок Петрэльчына. У Сан-Джавані-Ратонда раней за яго пабывалі св. Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI.
для друку