Пантыфіку падарылі жартоўную шыльду “Скардзіцца забаронена”

«Скардзіцца забаронена”. Шыльда такога зместу з’явілася некалькі дзён таму перад дзвярыма апартаменту Папы Францішка ў доме св. Марты ў Ватыкане, рэзідэнцыі Пантыфіка з 2013 г.

Шыльду ахвяраваў Папу Францішку пасля агульнай аўдыенцыі ў сераду 14 чэрвеня 2017 г. італьянскі псіхолаг і псіхатэрапеўт Сальва Ноэ. Святы Айцец, убачыўшы яе, ацаніў жарт і сказаў італьянскаму лекару, што прымацуе дошку да дзвярэй свайго працоўнага кабінета ў доме св. Марты. Але пазней Пантыфік вырашыў, што лепш адпавядае гэтаму яго прыватны апартамент.

На шыльдзе таксама змешчана інфармацыя наступнага зместу: той, хто парушыць гэтую забарону, мімаволі стане “ахвярай сіндрому, які зменшвае пачуццё гумару і здольнасці вырашаць праблемы”. Папярэджваецца таксама, што парушэнне гэтай забароны ў прысутнасці дзяцей прывядзе да больш жорсткіх вынікаў.

Тэкст заканчваецца заўвагай, што для таго, каб “паказаць сябе з як мага найлепшага боку, неабходна сканцэнтравацца на сваіх уласных магчымасцях, а не на сваіх абмежаваннях: перастаць скардзіцца і зрабіць самому намаганні, каб палепшыць сваё жыццё”.

Ян Мойсік, Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі