Пакістан: каталіцкая бальніца клапоціцца пра анкахворых

Close-up of human hands with a comfort gesture

Нядаўна ў каталіцкай бальніцы горада Хайдарабад, размешчанай на паўночным усходзе Пакістана, адкрылі спецыяльны аддзел хатняга паліятыўнага догляду за анкалагічнымі хворымі, які ўключае перадавую тэрапію болю. Гэта першы вопыт такога тыпу на нацыянальным узроўні.

Каталіцкая бальніца святой Лізаветы была адкрыта ў 1958 года і зʼяўляецца каштоўнай медыцынскай установай не толькі для правінцыі Сінд, але і для ўсяго Пакістана, а яе лозунгам зʼяўляецца: «Забяспечваць лепшы догляд за мінімальны кошт».

Бальніца прымае больш за 40 000 пацыентаў у год, нягледзячы на веравызнанне і аказвае  высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу самага высокага ўзроўню.

Айцец Роберт Маккалох з Вялікабрытаніі, які ўжо 30 гадоў знаходзіцца на місіі ў Пакістане і на працягу доўгіх гадоў быў старшынёй Адміністрацыйнага Савета бальніцы святой Лізаветы, а таксама зʼяўляецца заснавальнікам цэнтра паліятыўнай дапамогі, распавядае, што «бальніца выходзіць насустрач, перш за ўсё, тым, хто жыве ў нястачы, хворым з сельскай мясцовасці, людзям з грамадска-эканамічнымі праблемамі, бедным семʼям. Каталіцкія лекары і медсёстры не толькі клапоцяцца пра хворых, але і ўсталёўваюць шчырыя і добразычлівыя адносіны.

Гэта выдатны вопыт, які дае вельмі добры плён. Дзякуючы эфектыўным тэрапеўтычным метадам і дзейнасці бальніцы, яна стала неадʼемнай часткай грамадства, супольнасцю, якая дапамагае вылечваць раны». Святар асобна падкрэсліў, што каталіцкая бальніца ў Хайдарабад спрыяе паляпшэнню мірных узаемаадносін і гармоніі ў грамадстве.

credo са спасылкай на Радыё Ватыкана

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі