На Філіпінах загінула валанцёрка. Гэта першая вялікая трагедыя ў гісторыі місіі айцоў езуітаў

На Філіпінах была забіта езуіцкая валанцёрка. Яе сяброўка знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі. На валанцёрак напалі падчас рабавання дома, у якім яны жылі. Злодзея затрымала паліцыя.

Трагедыя адбылася на востраве Мінданао, дзе валанцёркі працавалі з беднымі дзецьмі і моладдзю. Абедзве належалі да службы езуіцкіх валанцёраў на Філіпінах і ў рамках гэтай арганізацыі ахвяравалі год свайго жыцця на служэнне самым патрабуючым. Джэніфер Баклі было 24 гады, яна скончыла езуіцкі ўніверсітэт і была настаўніцай. Яна памерла ад нажавых раненняў. У сваю чаргу 30-гадовую Ганну Кэтлін Гатдула, якая з’яўляецца адвакатам, некалькі разоў штурхнулі, калі яна абаранялася ад злачынца.

Гэта першая такая трагедыя за 40-гадовую гісторыю езуіцкага валанцёрства на Філіпінах. Равэна Кабунгкал Гус, старшыня арганізацыі, выказала спачуванне і вялікі жаль адносна гэтага выпадку. Яна таксама дадала, што спадзяецца, што дух валанцёрства і службы захаваецца.

Загінулая Джэніфер Баклі (Genifer Buckly)

Пераклад Вікторыі Колзун, catholicnews.by

Паводле deon.pl

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі