130 в’етнамскіх бежанцаў, якіх спачатку выкарыстоўвалі для прымусовай працы на рыбалцы, а затым арыштавала ўлада Папуа Новай Гвінеі, былі вызваленыя дзякуючы намаганням адной манахіні, паведамляе deon.pl.
Сястра Ma Theresa Trinh Vu Phuong з кангрэгацыі салезіянак штодня спрабуе дапамагаць уцекачам, якіх арыштоўваюць за нелегальную рыбалку, і якія адначасова з’яўляюцца ахвярамі кантрабанды і незаконнага гандлю людзьмі.
Манахіні падзякаваў губернатар правінцыі Мілн-Бэй, у заліве якой затрымалі в’етнамцаў. Законніца змагла паспяхова вярнуць 87 арыштаваных бежанцаў.
для друку