Конкурс батлеек з удзелам дзіцячых калектываў каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі і дзіцячых калектываў горада адбудзецца 5 студзеня 2017 года ў Віцебску. Гэты конкурс з’яўляецца ўнікальнай магчымасцю для дзяцей і моладзі адкрыць і праявіць свае таленты.
Конкурс Батлеек адбудзецца ў гадзінах 10.00–15.00. Прадугледжаны абед для ўсіх удзельнікаў!
Месца правядзення конкурсу: Палац творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна г. Віцебска (вул. Касманаўтаў, 2, г. Віцебск).
Вялікая просьба паведаміць пра ўдзел да 20 снежня 2016 г. па тэлефонах: +375 29 8150906; +375 212 616870, +375295105172.
Спектакль можа доўжыцца ад 10 да 15 хвілін!
Усіх удзельнікаў чакаюць падарункі!
