Каталіцкае тэлебачанне пачало вяшчанне ў мусульманскай краіне

У Джакарце пачала вяшчанне тэлевізійная станцыя «Hidup TV» ( «Жыццё ТБ») – першы каталіцкі тэлевізійны канал у Інданэзіі, самай густанаселенай мусульманскай краіне свету.

Новую праграму прадставіла Камісія сацыяльных камунікацый джакартскіх архідыяцэзіі на пасяджэнні інданэзійскага аддзела каталіцкай медыйнай арганізацыі SIGNIS у г. Мултілан (на цэнтральнай Яве). Канал пакуль працуе ў Інтэрнэце, але ў бліжэйшым будучым, як чакаецца, пачне вяшчанне праз спутнік.

Сталічная архідыяцэзія ўжо доўгі час выпускае розныя ўласныя тэлевізійныя праграмы, такія як «Renungan Harian» («Хлеб на кожны дзень»), «Embun Kehidupan» («Скала Жыцця«), »Sosialisasi Arda» («Жыццё архідыяцэзіі») і іншыя.

Цяперашняя медыя-ініцыятыва ахоплівае 3 гадзіны вяшчання ў дзень, але з часам павінна дайсці да 8 гадзін.

«Дзякуй архіепіскапу Джакарты, Ігнату Сухаріо, які падштурхнуў да дзеяння і падтрымліваў Камісію па канцэпцыі і пакліканню «Hidup TV», – сказаў на прэс-канферэнцыі ў Мунтілані а. Камілюс Пантус, выканаўчы сакратар Камісіі інданэзійскага епіскапату па грамадскіх камунікацыях. Ён паведаміў, што ўсе падобныя дыяцэзіяльныя камісіі будуць працаваць над стварэннем разнастайнай медыя-прасторы і пашырэння прапановы каталіцкіх праграм з такімі элементамі, як дыскусійныя форумы, фільмы і дакументальная прадукцыя.

Ініцыятары і выканаўцы праекта разлічваюць на тое, што новы канал будзе карысны для евангелізацыі не толькі ў Інданэзіі, але і ва ўсім рэгіёне. «Пачынаючы з заўтрашняга дня, напрыклад, мы маглі б паказваць нашы праграмы гледачам у Джаяпур або ў Папуа », – сказаў а. Франс Сальскі, старшыня SIGNIS Інданезіі.

У сваю чаргу, дырэктар Камітэту па справах сродкаў масавай інфармацыі епархіі Манада а. Сетте Лалу, адзначыў, што новая ініцыятыва «зʼяўляецца нечым вельмі творчым як адказ на патрэбы вернікаў у свеце, які характарызуецца развіццём інфармацыйных тэхналогій».

Idziemy.pl пераклад з CREDO

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі