Акцыя «Дар сэрца» праводзіцца Віцебскім Карытас у перыяд Вялікага посту 2025. Яе мэта – сабраць сродкі для пакупкі каляскі з электрарухавіком для Крысціны Бароўка.
Крысціне 14 гадоў. Яна наведвае катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Як і ўсе яе аднагодкі любіць сябраваць, вучыцца і падарожнічаць. У Крысціны ДЦП. Для большай мабільнасці ёй неабходная такая каляска. Кошт каляскі Ortonica Pulse 660 з электрарухавіком — 4500р.
Віцебскі Карытас замовіў скарбонкі-капілкі для дзяцей, моладзі і бацькоў, якія захочуць паўдзельнічаць у акцыі. Скарбонкі распаўсюджваюцца ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
На працягу Вялікага посту дзеці, моладзь і дарослыя з каталіцкіх парафій Віцебшчыны будуць адкладаць туды свае ашчаджэнні, за якія пазней Віцебскі Карытас набудзе каляску для Крысціны.
Тэрмін дабрачыннай акцыі: 5 сакавіка 2025г. – 16 красавіка 2025г.
Калі камусьці з нашых шаноўных чытачоў не ўдалося атрымаць скарбонку для складання туды сваіх ашчаджэнняў, а хацеў бы прыняць удзел у акцыі «Дар сэрца», то ён можа перавесці свае ахвяраванні на дабрачынны рахунак Віцебскага Карытас праз сістэму «Разлік» (ЕРИП).
— Благотворительность, общественные объединения
— Религиозные объединения
— Каритас Витебской епархии
— Пожертвование
Усім ахвярадаўцам Віцебскі Карытас жадае плённага Вялікага посту. Дзякуй, што вы ў нас ёсць!
Кс. кан. Віктар Місевіч, дырэктар Карытас Віцебск
