Прапануем вернікам паўдзельнічаць у кармэліцкіх рэкалекцыях у манаскім доме пры парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі.
Кармэліцкія рэкалекцыі:
13-15 жніўня — Асаблівасці кармэліцкай малітвы
3-5 снежня — Умова добрай малітвы паводле св. Тэрэзы з Авіля
Прыкладны распарадак рэкалекцый:
Пятніца:
18.00 – св. Імша
19.00 – Вячэра
20.00 – уводная арганізацыйная сустрэча, канферэнцыя І
21.00 – камплета, вячэрнія малітвы
Субота:
7.30 – Ютрань, ранішняя малітва
8.30 – св. Імша
9.00 – сняданне
10.00 – канферэнцыя ІІ
11.30 – адарацыя, унутраная малітва
13.00 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя ІІІ
— час на споведзь, духоўную размову
17.45 – Нешпары, унутраная малітва
19.00 – вячэра
20.30 – Камплета, магчымасць адарацыі да 21.30
Нядзеля:
8.00 – Ютрань, унутраная малітва
9.00 – сняданне
10.30 – св. Імша
13.00 – Абед, заканчэнне рэкалекцый
Запрашаем таксама на індывідуальныя рэкалекцыі, дні духоўных разважанняў, дні цішыні або асабістую малітву.
Атрымаць больш інфармацыі і запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефонах:
+37529 969-48-56 — а. Андрэй Авен
+37529 557-69-12 — а. Генрых Валэйка