Кампанія «Ford» стварыла ўнікальны «папамабіль» для дабрачыннага аўкцыёну

Кампанія «Ford» далучылася да цэнтра Папы Францішка ў Дэтройце (штат Мічыган, ЗША), місіяй якога з’яўляецца ліквідацыя хранічнай бяздомнасці ў горадзе да 2030 года. Аўтамабільная кампанія адаптавала Ford Bronco, распрацаваны па мадэлі, якая ў свой час была мадэрнізаваная і ператворана ў папамабіль для святога Яна Паўла II падчас яго візіту ў ЗША ў 1979 годзе.

Цяпер унікальны аўтамабіль адправіцца на аўкцыён, каб сабраць грошы на дабрачыннасць. Асновай для створанага па замове цэнтра Ford Bronco First Edition стала стандартная чатырохдзвёрная мадэль 2021 года. Хаця ніводзін Папа ніколі не ездзіў на гэтай «папскай машыне», кожны сантыметр яе поўны папскага ўплыву. Ён быў мадыфікаваны класічнай фарбай Wimbledon White такога колеру, які не выкарыстоўвалі ў мадэлях Bronco з 1966 года.

Галоўны дызайнер Ford Стыў Гілмар расказаў пра партнёрства з цэнтрам Папы Францішка: «Для мяне вялікі гонар падтрымліваць такую ​​вялікую дабрачыннасць, якой займаецца цэнтр. Яго каманда адыграла важную ролю ў гэтым праекце, працуючы з намі над ідэямі для тэмаў і колераў. Галоўнае было знайсці тыя асаблівыя штрыхі, якія насамрэч перадаюць спадчыну Bronco 1966, а затым аб’яднаць іх з некаторымі сучаснымі асаблівасцямі Bronco First Edition».

Нягледзячы на ​​тое, што аўтамабіль, безумоўна, натхнёны папскім аўтамабілем святога Яна Паўла II, ён не ўступае яго знешняму выгляду. У мадэлі 1980 года адсутнічаў задні навес, каб Святы Айцец мог стаяць ззаду падчас руху. Задняя частка адкідвалася, каб можна было апусціць лесвіцу, а кузаў быў акружаны парэнчамі, за якія Папа мог трымацца. Гэта была ўнікальная частка гісторыі Bronco, якая пасля папскага візіту была перададзеная спецслужбам.

Мадэль 1980 года

Новы аўтамабіль не такі адкрыты, але яго дызайн уражвае цудоўным балансам паміж сучаснасцю і рэтра-стылем. Яго плануецца выставіць на аўкцыён на штогадовым аўкцыёне Barrett-Jackson. Усе сродкі ад аўкцыёну пойдуць на фінансаванне цэнтра Папы Францішка.

Цэнтр Папы Францішка ўжо 30 гадоў працуе, каб дапамагчы бяздомным у Дэтройце. Яго гісторыя пачалася з таго, што самотны святар адчыняў дзверы касцёла бяздомным, каб дапамагчы ім выратавацца ад страшнай навальніцы.

Цяпер, паводле паведамлення на сайце цэнтра, штогод яны рыхтуюць 109 тысяч страў для бяздомных, абслугоўваюць 6 тысяч душавых і мыюць 2,5 тысячы грузаў бялізны. З пачатку пандэміі каранавіруса цэнтр Папы Францішка таксама працуе над тым, каб бяздомныя былі прышчэпленыя.

aleteia.org
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі