Айцец Чад Рыпергер, экзарцыст і эксперт па духоўнай барацьбе, апісаў, як сем’і могуць абараніць сябе ад жорсткай духоўнай вайны, якая бушуе ў сучаснай культуры.
Вось чатыры парады, якія павінна ўзяць пад увагу кожная каталіцкая сям’я.
- Маліцеся «Анёл Панскі»
Адной з найбольш эфектыўных практык для стварэння добрай атмасферы ў сямейным доме з’яўляецца малітва «Анёл Панскі», якую бацькі моляцца тры разы на дзень: у 6.00, апоўдні і ў 18.00. Гэта насамрэч эфектыўная абарона для людзей у часы духоўнай вайны. Можна шмат думаць пра тое, што робіць гэтую абарону «працуючай», і частка гэтай эфектыўнасці залежыць ад дысцыпліны.
- Маліцеся аб абароне вашых дзяцей
Штодня маліцеся аб абароне сваіх дзяцей. Духоўная барацьба ў сучасным свеце настолькі інтэнсіўная, што яе сапраўды трэба весці кожны дзень.
- Маліцеся да Маці Божай Балеснай
Спытайцеся ў Маці Божай Балеснай, што адбываецца ў жыцці вашых дзяцей. Часта здараецца, што непрыемнасці хаваюцца, і бацькі не здагадваюцца пра іх, пакуль усё не высвятляецца. Гэта будзе добрым спосабам для бацькоў даведацца пра праблему і зрабіць усё магчымае, каб як мага хутчэй яе вырашыць.
- Рэгулярна аддавайце сваю сям’ю і яе канкрэтныя праблемы пад апеку Маці Божай
Калі вы прысвяціце сваю сям’ю і праблемы, з якімі яна сутыкаецца, апецы Маці Божай, гэта істотна паўплывае на яе ўмацаванне і выкараненне ўсіх недахопаў і праблем. Але ў гэтым выпадку бацькі, вядома, самі павінны весці малітоўнае жыццё і заахвочваць сваіх дзяцей да рэгулярнай малітвы, каб, калі яны сутыкаюцца са спакусамі — і калі яны пачынаюць іх заўважаць, — у іх была выразная малітоўная дысцыпліна, да якой трэба вярнуцца.
Па матэрыялах CREDO, ChurchPOP
Пераклад Марыны Сінкевіч