Гісторыя хлопчыка, які малюе і прадае выявы святых, каб аплаціць лячэнне ад цяжкiх хвароб

Гісторыя Даніэля Нэвэса, 13-гадовага бразільскага хлопчыка, які малюе і прадае выявы святых, каб аплаціць лячэнне ад цяжкiх хвароб, узварушыла працу сацыяльных сетак і выклікала хвалю салідарнасці.

У 8 месяцаў у Даніэля выявілі розныя захворванні: полікістоз нырак, фіброз печані і праблемы з селязёнкай, якія прымусілі яго пражыць усё жыццё ў бальніцы.

Калі яму споўнілася 5 год, ныркі перасталі працаваць, таму кожны тыдзень яму даводзілася праходзіць гемадыяліз, менавіта тады ён навучыўся маляваць.

«У якасці забавы ён пачаў пісаць прыгожыя палотны, якія цяпер прадаюцца па ўмоўнай цане, каб заплаціць за яго лячэнне», — адзначыла voaa_vaquinhadorazoes, сетка, якая садзейнiчае донарскім кампаніям, і якой Даніэль распавёў сваю гісторыю.

Маці хлопчыка Клідэ Нэвэс сказала iBahia, што хлопчыку заўсёды падабалася маляваць, і калі ён знаходзіўся ў бальніцы Раберта Сантаса, «некалькі чалавек прасілі яго зрабіць розныя малюнкі». Акрамя таго, многія лекары «заўважылі талент хлопчыка» і «прапанавалі яму некалькі ўрокаў жывапісу».

Карціны маленькага Даніэля ў асноўным, гэта вобразы каталіцкіх святых, але ён таксама намаляваў вобраз Маці Божай ад Нырак, каб Дзева Марыя абараняла яго падчас аперацыі і дапамагла лекарам, паспяхова правесцi аперацыю.

На жаль, мама Клідэ не можа працаваць з-за таго, што Даніэлю неабходна штодзённая апека, таму яны жывуць толькі на сродкі, якія плоцiць дзяржава.

Каб падтрымаць іх выдаткі, сетка voaa_vaquinhadorazoes распачала акцыю ахвяраванняў, у рамках якой яна падзялілася гісторыяй хлапчука, і менш чым за 24 гадзіны атрымалася сабраць удвая больш запытаных грошай.

Пераклад спецыяльна для catholicnews.by кс. Аляксея Ляшко.

ACI Stampa

для друку для друку