Джыхадзісты катавалі і гвалцілі, але яна не адраклася ад Хрыста

muller26-гадовая амерыканка Кайла Мюлер у няволі джыхадзістаў стала прыкладам сапраўднага гераізму.

Кайла працавала ў шпіталі «Лекары без межаў» у сірыйскім Алеппа. Яе разам з яе хлопцам выкралі ў 2013 годзе баявікі ІДІЛ. Мужчыну выпусцілі праз 20 дзён катаванняў. Кайла засталася ў няволі.

Яе катавалі, гвалтавалі, прыніжалі славесна — цяжэй, чым яе сукамернікаў. Таксама яе прымушалі да зносін з джыхадзістам.

Нягледзячы на гэта, яна знаходзіла сілы, каб суцяшаць іншых, якія знаходзяцца разам з ёй.

Дацкі фатограф Даніэль Рай Оттасен распавядаў, як тэрарыст, вядомы там як Джыхад Джон, пахваліў амерыканку за тое, што яна нібыта перайшла ў іслам. «Не, я не пераходзіла», — гучна запратэставала Кайла. Оттасен прызнаў, што сам бы не меў адвагі так «запрацівіцца» ахоўніку.

Мюлер магла ўцячы, але адмовілася ад гэтай прапановы. Яна казала, што яе ўдзел ва ўцёках паменшыць шанцы іншым збегчы, таму што джыхадзісты будуць асабліва пільна шукаць яе, амерыканку.

У лютым 2015 года ІДІЛ выслалі фатаграфіі мёртвага цела Кайлы Мюлер, загорнутага ў саван. Джыхадзісты сцвярджаюць, што жанчына загінула ў ходзе налёту іярданскай авіяцыі на пазіцыі «Ісламскай дзяржавы».

Па матэрыялах gosc.pl

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі