Дзень дзіцяці адзначылі ў Лынтупах

img_4455У нядзелю, 31 мая перад араторыем парафіі св. Андрэя Апостала ў Лынтупах адбыўся канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню аховы дзяцей. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел каля 90 дзяцей, а таксама іх бацькі.

Як інфармуе lyntupy.by, свята пачалося святой Імшой у касцёле, падчас якой маліліся за ўсіх дзяцей. Пасля Эўхарыстыі ўсе пайшлі да араторыя і там на прыгатаванай сцэне пачаўся канцэрт. Бацькі паказалі для дзяцей казку “Рэпка”, правялі конкурсы, гульні і танцы. Прыбыў таксама важны госць з неба – бл. Маці Тэрэза, якая пераканала дзяцей, што Бог іх усіх вельмі любіць, і заклікала ўсіх удзельнікаў сустрэчы да ўзаемнай любові. Для дзяцей быў арганізаваны салодкі стол.

Вялікая ўдзячнасць для парафіяльнага “Карытас”, валанцёраў і бацькоў за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні свята. Асаблівая падзяка дырэктару школы за прадастаўленную музычную апаратуру для правядзення свята.

img_4395 img_4482 OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі