Цела Хрыста было знойдзена непашкоджаным на месцы выбуху ў Мадрыдзе

Ратавальнікі, якія працавалі на месцы выбуху ў Мадрыдзе, у будынку, які належыць парафіі, знайшлі сярод завалаў непашкоджаную кансэкраваную Гостыю, паведамляе credo.pro.

Выбух, выкліканы ўцечкай газу, адбыўся 20 студзеня 2021 года. Ён знёс чатыры паверхі парафіяльнага дома, дзе жылі святары. У выніку выбуху загінула некалькі чалавек, у тым ліку святар, які быў пасвечаны ўсяго некалькі месяцаў таму.

Як паведаміла радыёстанцыя іспанскага епіскапата, Гостыя засталася цэлай, хаця табэрнакулюм быў пашкоджаны выбухам. Прадстаўнік парафіі распавёў, што перад выбухам табэрнакулюм знаходзіўся ў капліцы на шостым паверсе побач з пакоем святара. Ён таксама пацвердзіў, што Гостыя была кансэкраваная.

Архідыяцэзія Мадрыда паведаміла, што разбіты табэрнакулюм адвезлі на рамонт. Цудам захаваную Гостыю перанеслі ў сабор Санта Марыя ла Рэаль дэ ла Альмудэна і змясцілі ў мясцовы табэрнакулюм.

Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку