На канклаве, які пачынаецца 7 мая 2025 года, упершыню колькасць кардыналаў-электараў перавысіць гістарычны ліміт 120, усталяваны яшчэ Паўлам VI у 1975 годзе. Прызначаны на 7 мая 2025 года канклаў стане гістарычным: згодна з афіцыйнымі данымі, у ім прымуць удзел 133 кардыналы-выбаршчыкі, хоць класічны ліміт іх колькасці быў усталяваны яшчэ ў апостальскай канстытуцыі “Romano Pontifici Eligendo” Паўлам VI – 120 чалавек. ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Быць лаўцамі людзей. Пра святароў-блогераў і інтэрнэт-евангелізацыю
Некалькі месяцаў таму мне давялося рабіць інтэрв’ю з выкладчыцай каледжа. Жанчына доўга адмаўлялася ад такой прапановы. “Знайдзіце кагосьці іншага. Потым толькі плётак не абярэшся. Будуць казаць, што захацела сябе прарэкламаваць”. З такой пазіцыяй я сустракаюся даволі часта. Людзі баяцца асуджэння, палохаюцца аб’ектыва, не хочуць выглядаць смешна, недарэчна, нягегла. Аднак час дыктуе свае правілы. На сённяшні дзень кожны, хто толькі пажадае, ...
Читать далее »Дзіцячы садок. Крокі да адаптацыі
Вясна – час, калі распачынаецца падрыхтоўка да дзіцячага садка. Для бацькоў, якія ўпершыню аддаюць у дашкольную ўстанову сваіх сыноў і дачок, – гэта сапраўдная прыгода са сваімі цяжкасцямі і радасцямі. Паразважаем сёння разам, як дапамагчы адаптавацца да садка не толькі дзіцяці, але і ўсёй сям’і. Навошта ўвогуле патрэбны дзіцячы садок? Як ні дзіўна, але ў сучасным свеце дзіцячы садок перш ...
Читать далее »У Гірстунах адзначылі 15-годдзе існавання капліцы св. Юзафа
1 мая ва ўспамін св. Юзафа рамесніка ў Гірстунах (Глыбоцкі дэканат) з удзелам біскупа Алега Буткевіча ўрачыста адзначылі 15-годдзе існавання капліцы святога Юзафа. Гірстуны – вёска ў Глыбоцкім раёне, за 10 км ад Глыбокага. У 2010 годзе дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў, тут з’явілася капліца. Яна перабудаваная з жылога дома. 15 лістапада 2011 года біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў капліцу. Жыхары гэтай ...
Читать далее »Цешуся, што магу праславіць Бога талентам. Цікавае захапленне 14-гадовай Аліны
Аліна Заплеціна – падлетак. Дзяўчына ходзіць у школу, спявае ў парафіяльным хоры, вядзе каталіцкі Тік-Ток блог. А калі застаецца вольны час, піша абразы. Сваю першую ікону яна стварыла мінулай вясной, маючы 13 гадоў. Гэта быў абраз Маці Божай Вострабрамскай. Сур’ёзная не па гадах Аліна прызнаецца, што ёй вельмі блізкі культ Божай Міласэрнасці. “Маці Божая Вострабрамская, па іншаму – Маці Міласэрнасці, ...
Читать далее »У касцёле ў Мёрах дзейнічае фотавыстава, прысвечаная ксяндзу Яну Грабоўскаму
30 красавіка 2025 года спаўняецца 40 гадоў з дня адыходу ў вечнасць ксяндза Яна, які 28 гадоў свайго жыцця прысвяціў Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на часы ваяўнічага атэізму. Святар быў нявінна асуджаны, аднак не згубіў веру і годна рэалізаваў сваё пастырскае пакліканне. Жыццё і дзейнасць ксяндза Яна Грабоўскага — гэта ўжо гісторыя. Пра яго памятаюць пераважна людзі старэйшага ...
Читать далее »У Навагрудку адбудзецца малітоўнае чуванне ў інтэнцыі выбару новага Пантыфіка
6-7 мая ў Навагрудку адбудзецца малітоўнае чуванне-адарацыя ў інтэнцыі новай галавы Каталіцкага Касцёла. На адарацыю запрашаецца кожны, хто неабыякава ставіцца да выбару Папы Рымскага ў гэты, так вельмі важны, ключавы момант! Малітва аб выбары новага Пантыфіка мае вялікае значэнне для вернікаў-католікаў, таму што ён з’яўляецца бачным сімвалам адзінства сям’і дзяцей Божых, галавой гэтай сям’і і намеснікам Хрыста на Зямлі. Святы ...
Читать далее »Кардыналы з 71 краіны свету: геаграфія канклава
У канклаве, які распачнецца 7 мая 2025 года ў Сікстынскай капэле, змогуць прыняць удзел 135 з 252 кардыналаў. 117 членам Калегіі кардыналаў ужо споўнілася 80 гадоў і яны страцілі права голасу пры выбары Папы. Найбуйнейшую групу кардыналаў-выбаршчыкаў складаюць еўрапейцы – 53 іерархі. 37 кардыналаў будуць прадстаўляць Амерыку (16 – Паўночную, 4 – Цэнтральную і 17 – Паўднёвую), 23 – Азію, ...
Читать далее »Біблійны лексікон. Быць як дзеці, але не інфантыльнымі
“Называемся дзецьмі Божымі і імі з’яўляемся, таму асмельваемся казаць: Ойча наш…” Так у Эўхарыстычнай літургіі падчас Пасхальнага перыяду гучыць заклік святара маліцца разам да нашага Нябеснага Таты. Вялікі пост – гэта шлях да Пасхі і адначасова да аднаўлення той самай першай і фундаментальнай ласкі святога хросту, дзякуючы якой мы становімся Божымі дзецьмі, часткай Божай сям’і. Пазіцыя дзіцяці і евангельская мудрасць ...
Читать далее »Ад лайка да разводу. У якіх выпадках перапіска ў сацыяльных сетках з’яўляецца грахом?
Прыемна назіраць за сем’ямі, якія толькі што заключылі сакрамантальны саюз. Шчаслівыя і закаханыя маладыя людзі ўпэўнены, што іх пачуццё будзе трываць вечна і яны здолеюць быць вернымі сужэнскаму абяцанню. Аднак, на жаль, жыццё ўносіць свае карэктывы, і праз некаторы час узнікаюць першыя крызісныя моманты. Нараджаецца дзіця. Маладая мама ўсе сілы і вольны час пачынае прысвячаць першынцу. У гэты момант адносіны ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!