Авторские архивы: catholic_admin

У Навагрудку 11 юнакоў і дзяўчат уступілі ў «Рух чыстых сэрцаў»

5 мая 2019 года ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася цырымонія пасвячэння 11 маладых хлопцаў і дзяўчат у «Рух чыстых сэрцаў». Перад алтаром яны склалі абяцанні чысціні да сужэнства або моманту святарскіх пасвячэнняў ці ўступлення ў манаскае жыццё. Гэта азначае, што шостая Божая запаведзь з гэтага часу для іх не пусты гук. Чыстых людзей Бог благаслаўляе. Таму ў ...

Читать далее »

Папа Францішак зацвердзіў новыя нормы барацьбы са злоўжываннямі ў Касцёле

Новы дакумент Папы ў форме motu proprio “Vos estis lux mundi” (Вы – святло свету) зацвярджае працэдуры, неабходныя, каб сігналізаваць пра выпадкі сексуальных дамаганняў і насілля ў Касцёле. 9 мая 2019 года Святы Пасад афіцыйна прадставіў новы ўніверсальны збор нормаў, распрацаваны па выніках нарады па абароне непаўналетніх, якая прайшла ў Ватыкане ў лютым 2019 года. Ён распаўсюджваецца на ўвесь Каталіцкі ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі цыганскага народу

Не ствараць штучнай дыстанцыі паміж людзьмі, прычынай чаго з’яўляецца прорва паміж розумам і сэрцам, заклікаў Папа Францішак 9 мая падчас малітоўнай сустрэчы з прадстаўнікамі цыганскага народу. Дыскрымінацыя чалавека чалавекам – гэта і палітычная, і сацыяльная, і культурная, і нават лексічная праблема, заўважыў Пантыфік. Але гэта ўсё другаснае. Сапраўднай драмай сучаснага чалавека з’яўляецца нязгода паміж розумам і сэрцам, лічыць ён. Францішак ...

Читать далее »

З блаславення Папы уніяты Беларусі пачынаюць незвычайную акцыю

Абраз святых Кірылы і Мяфодзія будзе наведваць парафіі i сем’і краіны. Папа блаславіў ініцыятыву беларускіх грэка-католікаў. Кароткай, але змястоўнай назваў сваю размову з Папам Францішкам архімандрыт Сяргей Гаек. Сустрэча адбылася 8 мая ў Ватыкане пасля агульнай аўдыенцыі. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі прызнаўся, што падышоў да Папы з іконай святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў брэсцкім грэка-каталіцкім храме. ...

Читать далее »

Курс “Закхей” для моладзі прайшоў у Оршы

З 6 па 8 мая ў рэкалекцыйным доме ў Оршы адбыўся курс «Закхей” для моладзі. Каля 30 маладых людзей з Полацка, Наваполацка, Віцебска, Мінска і Оршы сабраліся, каб паглыбіць сваю веру, а таксама карысна правесці час. Кульмінацыяй кожнага дня была Эўхарыстыя, падчас якой кармілі сваю душу Божым Словам і Яго Целам. Падчас канферэнцый, якія казаў а. Аляксандр Жарнасек, была магчымасць ...

Читать далее »

Новая праграма “101 пытанне да святара”

У сераду 8 мая на “Радыё Марыя” запускаецца новая праграма “101 пытанне да святара”. Калі вы штосьці не разумеце пра Каталіцкі Касцёл, пра хрысціянства ў цэлым, сумняваецеся ў сэнсе ці можа проста маеце любое пытанне, якое тычыцца веры, напішыце нам. Наш новы дырэктар ксёндз Аляксандр Фаміных адкажа на ваш запыт у прамым эфіры. Пачатак праграмы а 17-й гадзіне. Паведамленні адпраўляйце ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый наведаў Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Шчучыне (відэа)

Прывітанне ад Святога Айца Францішка перадаў удзельнікам Дыяцэзіяльных дзён моладзі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Іерарх прыбыў 7 мая ў Шчучын, каб узначаліць урачыстую св. Імшу. На пачатку арцыбіскуп выказаў сваю радасць бачыць столькі моладзі, з’яднанай у малітве і любові да Бога. Падчас Эўхарыстыі Апостальскі Нунцый маліўся за ўсіх маладых людзей дыяцэзіі, каб яны развівалі свае адносіны з ...

Читать далее »

Позірк праз стагоддзі з будслаўскай сакрыстыі. Ці славянін ужо быў Папам 400 гадоў таму?

Нягледзячы на шырокую вядомасць скарбаў сакральнага мастацтва, якія захаваліся ў Будславе, Нацыянальны санктуарый працягвае здзіўляць новымі цікавымі адкрыццямі. Сярод апошніх — серыя з чатырох партрэтаў Папаў, якія знаходзяцца ў сакрыстыі будслаўскай базылікі. Адзін з іх — партрэт папы Сікста V, які займаў пасад святога Пятра з 1585 па 1590 год, — нядаўна вярнуўся з рэстаўрацыйнай майстэрні. Catholic.by паразмаўляў з мастаком-рэстаўратарам ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з духавенствам Паўночнай Македоніі

Гісторыю пішуць такія людзі, якія не баяцца ахвяраваць сваім жыццём дзеля любові, адзначыў Францішак падчас сустрэчы з духавенствам Паўночнай Македоніі. На пачатку сустрэчы, якая прайшла 7 мая ў катэдральным касцёле ў Скоп’е, Папа прывітаў святароў як лацінскага, так і ўсходняга абрадаў – апошняга прыбылі разам са сваімі сем’ямі. Два абрады, як два лёгкія – абодва неабходныя і узаемадапаўняльныя, звярнуў увагу ...

Читать далее »

IV Фестываль сям’і адбудзецца ў Навагрудку

У суботу, 18 мая, у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца IV Фестываль сям’і. Мерапрыемства распачнецца святой Імшой у 10:00 у касцёле Святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у інтэнцыі сем’яў. Пасля малітвы адбудзецца ўрачысты парад сем’яў з дзецьмі ў гарадскі парк. Фестываль сям’і, які мае міжканфесійны характар, плануецца правесці ў двух зонах. Першая зона – канцэртная пляцоўка для ...

Читать далее »