Дарагія вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь! Запрашаем вас на штогадовую сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца з 22 па 25 ліпеня 2019 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Умовы ўдзелу: узрост: 14-35 год (для моладзі 14-15 год патрэбны апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў); начлег: у сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Ізраіль і Ватыкан пацвярджаюць курс на збліжэнне
У гадавіну 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Ізраілем і Ватыканам паслы абедзвюх дзяржаў пацвердзілі іх намер развіваць супрацоўніцтва. «Добры ўдзел, які мы бачым, прадстаўнікоў розных супольнасцей Масквы – і каталіцкай, і габрэйскай – паказвае жывую цікавасць да ўстанаўлення і кансалідацыі адносін ўзаемнага пазнавання, павагі, супрацоўніцтва і салідарнасці (…) Па сутнасці, каб дасягнуць сацыяльнага счаплення і адзінства намераў са сваімі суседзямі, ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый цэлебраваў Імшу ў Тракелях
13 ліпеня ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях завяршыліся святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. У Імшы ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны ...
Читать далее »Польшча: 4 млн 300 тыс. пілігрымаў у Чэнстахове ў 2018 годзе
“Хрысціянін – гэта homo viator, той, хто заўсёды ў дарозе. Усё наша жыццё – гэта адна вялікая пілігрымка; мы на шляху да дома Нябеснага Айца. Мы, як Касцёл, з’яўляемся народам пілігрымаў”: пра гэта заявіў генеральны сакратар Біскупскай канферэнцыі Польшчы манс. Артур Мізінскі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму пілігрымскаму руху (#PolskaPielgrzymuje). Сустрэча з журналістамі адбылася 11 ліпеня ў рэзідэнцыі Сакратарыята польскіх біскупаў. ...
Читать далее »У Мінску выклалі пліткай контуры разбуранага касцёла
Гэта заўважылі на здымку з дрона вуліцы Камсамольскай. З дрона добра бачны контур былога бэнэдыкцінскага касцёла Святога Міхаіла Арханёла (XVII стагоддзе, канфіскаваны і знішчаны царскімі ўладамі да сярэдзіны XIX ст.), выяўлены пліткай іншага колеру ў часе нядаўняй рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай у Мінску. – Выгляд святыні невядомы і аднавіць яе немагчыма, таму такое рашэнне найбольш аптымальнае, – адзначаецца ў Telegram-канале “Спадчына”, ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Тракелях: “Без умацаванай сям’і няма будучыні”
Апоўначы Імшу пастэрку ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сёлета адзначае трыццацігоддзе біскупскай сакры. Літургія традыцыйна пачалася працэсіяй са свечкамі праз мястэчка Тракелі. На Імшы сабралося шмат вернікаў, якія прыбылі пакланіцца Божай Маці і прадставіць Ёй свае просьбы. У Імшы ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый ...
Читать далее »Папа Францішак: не рэлігія вядзе да вайны, але цемра ў сэрцах людзей
Хто заклікае забіваць у імя Бога – блюзнерыць, падкрэсліў Пантыфік у пасланні з нагоды 25-годдзя тэрарыстычнага нападу на сядзібу Аргентынскай асацыяцыі яўрэйскай узаемадапамогі ў Буэнас-Айрэсе. Святы Айцец скіраваў спецыяльны ліст на імя Хорхэ Кноблавіца, старшыні Дэлегацыі аргентынскіх яўрэйскіх арганізацый (DAIA). Ён запэўніў, што ў дзень успаміну трагедыі, заўсёды моліцца за загінулых і параненых у выніку тэракту. “Гэта шаленства не абмежавалася ...
Читать далее »Пошукі на Тэўтонскіх могілках у Ватыкане не далі выніку
11 ліпеня на Тэўтонскіх могілках у Ватыкане, у рамках расследавання справы аб знікненні ў 1983 г. Эмануэлы Арландзі, дачкі супрацоўніка Прэфектуры Папскага дому, былі адкрыты дзве магілы. Адкрыццё праводзілася персаналам Фабрыкі св. Пятра, у той час як даставанне парэшткаў было даручана спецыялісту па крымінальнай антрапалогіі, прафесару Джавані Аркудзі і яго супрацоўнікам, у прысутнасці адваката сям’і Арландзі. Першай была адкрыта магіла ...
Читать далее »Папа: урачы павінны бараніць жыццё, а не пазбаўляць яго
Грамадства з’яўляецца чалавечным, калі бароніць кожнае чалавечае жыццё. Аб гэтым нагадаў Папа Францішак 10 ліпеня праз свой акаўнт у сацыяльнай сетцы “Твітэр”. “Молімся за хворых, якія засталіся без дагляду і пакінуты паміраць. Грамадства з’яўляецца чалавечным, калі бароніць кожнае жыццё, ад пачатку да яго натуральнага заканчэння, не дзелячы на тых, хто годны жыць, а хто – не. Урачы павінны служыць жыццю, ...
Читать далее »Што кажа Касцёл пра сучасную моду?
“Добры дзень. Адкажыце, калі ласка, на пытанне: як Касцёл ставіцца да сучаснай моды ў адзенні, ці ёсць у ім сэнс з пункту гледжання Касцёла? А таксама, якія межы ў вопратцы ёсць, напрыклад, пры знаходжанні ў святыні і ўвогуле, ці рэгламентуе, ці дае нейкія рэкамендацыі Касцёл у плане сучаснай моды? Было б вельмі цікава ведаць. Дзякуй вялікі!” Максім – Паважаны Максім! ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!