З 1 па 10 жніўня ў аграгарадку Бярэзінскае (Маладзечанскi р-н, Мiнская вобл.) адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат, якія праводзілі сёстры салезіянкі, паведамляе sdb.by. На працягу 10 дзён дзяўчаты разам з с. Тэрэсай Сольнічэк FMA і с. Валянцінай Кот FMA разважалі над тэмай “Чалавек па сэрцу Бога”, гледзячы на жыццё цара Давіда. Кожны дзень дзяўчаты мелі магчымасць глыбей паглядзець на сваё жыццё ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Канцэрт хору з Латвіі адбыўся ў Гервятах
9 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат) выступіў з канцэртам жаночы хор “Перлес” з Латвіі. Дырыжорам хору з’яўляецца Эвіта Рэйнсонэ. Напрыканцы вечару за інструментам была і спела арганіст гервяцкага касцёла Алена Севасцьян. На заканчэнне канцэрту, на якім сабраліся вернікі і госці парафіі, пробашч беларускага Нотр-Дама кс. Эліяс Маркаускас падзякаваў харыстам за стварэнне цудоўнай атмасферы і падрыхтоўку культурнай ...
Читать далее »Папа на “Анёл Панскі”: Езус ужо цяпер служыць нам
Папа Францішак прааналізаваў 11 жніўня перад “Анёл Панскі” урывак з Евангелля св. Лукі (12, 32-48) і падкрэсліў, што жыццё на зямлі з’яўляецца шляхам да вечнасці і таму павінна быць настроена на прышэсце Бога. Прапануем поўны тэкст разважання Францішка: “У сённяшнім евангельскім урыўку Езус заклікае сваіх вучняў да пастаяннай пільнасці, каб бачыць Божую прысутнасць у жыцці, паколькі Бог увесь час праходзіць ...
Читать далее »Сёстры Змёртвыхпаўстанкі запрашаюць моладзь на рэкалекцыі ў Наваполацк
Кожны з нас мае свае мары і імкненні. Часам нам атрымоўваецца іх рэалізацаць, а часам яны пераходзяць на іншы ўзровень. Калі маеш жаданне перад пачаткам новага навучальнага года пазнаць свае мары і імкненні і распачаць шлях іх рэалізацыі, то запрашаем менавіта цябе ў супольнае падарожжа. Рэкалекцыі для моладзі 14+ пройдуць з 23 па 25 жніўня ў кляштары Сясцёр Змёртвыхпаўстанак. Запіс да 21 ...
Читать далее »Пераможцам V Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі стала Варапаеўская парафія
З 7 па 9 жніўня ў Віцебску праходзіла V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!” Спаборніцтвы былі прысвечаны 20-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзю каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 5-годдзю дыяцэзіяльнай Парафіяды. Адным з арганізатараў юбілейнай Парафіяды сёлета быў “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. У другі дзень спаборніцтваў разам з выступамі каманд адбыўся міні-фестываль інклюзіўнага танца. ...
Читать далее »Парафіяльнае свята адзначылі ў Чашніках
Касцёл у Чашніках носіць тытул Перамянення Пана. Хоць свята выпадае на 6 жніўня, але адпуст тут адзначылі 3 жніўня. Святкаванне пачалося са святой Імшы, якую канцэлебраваў кс. Аляксей Раманчук з Барысава разам з кс. Віталем Стрыгам з Крупак і кс. Мікалаем Ліпскім. Напачатку Імшы мясцовы пробашч прывітаў святароў, вернікаў сваёй парафіі, а таксама тых, хто прыбыў на свята з іншых ...
Читать далее »Юбілейная Парафіяда дзяцей і моладзі праходзіць у цэнтры дыяцэзіі
7 жніўня ў Віцебску распачалася V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!” Прымаюць удзел каля 100 прадстаўнікоў з дзевяці парафій: Віцебск (катэдра і св. Антонія), Варапаева, Ваўкалата, Пагошча, Лынтупы, Мёры, Глыбокае і моладзь БГКЦ. Сама Парафіяда будзе доўжыцца тры дні і складаецца з трох частак: святыня, тэатр і спорт. Спаборніцтвы прысвечаныя 20-годдзю заснавання Віцебскай ...
Читать далее »Моладзь запрашаюць на курс «Закхей» у Оршу
Хочаш правесці карысна час? Не ведаеш чым заняцца падчас летніх кнікул? З 19 па 22 жніўня ў Оршы пройдзе курс «Закхей» для моладзі ад 14 год. У праграме запланаваны катэхеза, адпачынак, новыя знаёмствы і карысна праведзены час разам. Запіс абавязковы і трывае да 16 жніўня па тэл. +37529 7130233 Адказныя за курс: а. Аляксандр Жарнасек МІС і с. Таццяна Гмыза ...
Читать далее »«Трэба ў Росіцы бываць не госцем»: адбыліся ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя беатыфікацыі росіцкіх мучанікаў
2 і 3 жніўня 2019 года ў Росіцы ў 20-ю гадавіну беатыфікацыі айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча шматлікія вернікі ўшанавалі памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных пакутнікаў. Вось ужо 20 год сустрэча адбываецца ў той самай святыні, дзе ў 1943 годзе святары Юрый і Антоні разам са сваімі вернікамі паказалі беларускай зямлі, што азначае любіць і перамагаць нянавісць дабром. Сёння ...
Читать далее »Парафія ў Глыбокім запрашае крочыць разам у Браслаў да Маці Божай
Урачыстасці ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе ў гэтым годзе пройдуць 16-17 жніўня. Сёлета будзе адзначацца 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 20-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграму святкавання можна прачытаць тут>> Пешая пілігрымка распачне свой шлях 14 жніўня святой Імшой у касцёле Святой Тройцы а 7-й гадзіне раніцы. Глыбоцкая парафія запрашае прайсці разам гэты шлях, каб разам адсвяткаваць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!