Евангелле Ян 1, 29–34 У той час: Ян убачыў Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я казаў: Пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. І я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю. ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Апошні акт Юбілею: у Ватыкане замуравалі Святую Браму
У Базіліцы Святога Пятра прайшоў абрад закрыцця Святой Брамы, які стаў сімвалічным завяршэннем Юбілейнага 2025 года і захаваў памяць пра паломніцтва мільёнаў вернікаў. Вечарам 16 студзеня 2026 года ў Базіліцы Святога Пятра адбылася непублічная цырымонія муравання Святой Брамы, якую ўзначаліў кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэсбітэр святыні. У пачатку сустрэчы іерарх узнёс словы ўдзячнасці за шматлікіх пілігрымаў, якія прайшлі праз Браму падчас ...
Читать далее »Рэгент Апостальскай пэнітэнцыярыі: адпуст – не фармальнасць
Апостальская пэнітэнцыярыя выдала дэкрэт, які дае вернікам поўны адпуст на працягу Года святога Францішка, што адзначаецца з нагоды 800-годдзя смерці святога з Асізі. Пра галоўныя пункты дакумента распавёў рэгент Апостальскай пэнітэнцыярыі біскуп Кшыштаф Нікель. Што такое поўны адпуст і для каго ён прызначаны? У размове з ватыканскімі СМІ іерарх нагадаў, што “адпуст – гэта канкрэтнае праяўленне Божай міласэрнасці, якое пераўзыходзіць ...
Читать далее »Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця пройдзе ў Будславе
У суботу 7 лютага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай ў рамках Навэнны з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пройдзе агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця. Такія мерапрыемствы штогод праходзяць з нагоды ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага і ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча для навучэнцаў тэалагічнага каледжа прайшла ў Гродне
10 студзеня ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча для навучэнцаў Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра. Сустрэча, на якой сабраліся навучэнцы і выкладчыкі гэтай навучальнай установы, пачалася Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У гаміліі біскуп назваў навучэнцаў тэалагічнага каледжа тымі, хто “ў сваёй штодзённасці, у сем’ях, супольнасцях, у працы і ў грамадстве нясе ...
Читать далее »Віцебская дыяцэзія: распачынаецца падрыхтоўка да VIII Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання
Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VIII Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей і дарослых з каталіцкіх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій. Удзельнікі будуць падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі: 1 катэгорыя – дзеці ад 8 да 11 гадоў уключна 2 катэгорыя – дзеці ад 12 да 17 гадоў уключна 3 катэгорыя – 18 гадоў і старэйшыя ...
Читать далее »Заканчэнне Юбілею: у рымскіх базіліках муруюць Святыя Брамы
У рымскіх папскіх базіліках пачаліся абрады муравання Святых Брам, што азначае сімвалічнае заканчэнне часу асаблівых ласкаў і падвядзенне вынікаў Юбілейнага года. Увечары 14 студзеня 2026 года ў Базіліцы Святога Яна на Латэране прайшоў урачысты, але закрыты для шырокай публікі абрад муравання Святой Брамы. Набажэнства ўзначаліў кардынал Бальдасэрэ Рэйна, генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі і архіпрэсбітэр гэтай святыні. Цырымоніяй кіраваў папскі цырымоніймайстар ...
Читать далее »Драўляныя касцёлы для Рыма: новы падыход да архітэктуры
Рымская дыяцэзія запускае праграму будаўніцтва пяці новых парафіяльных комплексаў, якія стануць цэнтрамі духоўнага і грамадскага жыцця ў новых раёнах горада. Кардынал Бальдасарэ Рэйна, Генеральны вікарый Яго Святасці для Рымскай дыяцэзіі, прадставіў “Праграму новых касцёлаў”, якая прадугледжвае ўзвядзенне сучасных архітэктурных комплексаў для супольнасцей, што пакуль не маюць уласных будынкаў для малітвы і душпастырства. Праект ахоплівае заходнія, паўднёвыя і ўсходнія сектары італьянскай ...
Читать далее »У гонар святой сястры Фаўстыны Кавальскай названы астэроід
Міжнародны астранамічны саюз ушанаваў святую сястру Фаўстыну Кавальскую, назваўшы ў яе гонар астэроід у поясе паміж Марсам і Юпітэрам. Сярод лаўрэатаў таксама была святая Урсула Ледухоўская. Рабочая група па наменклатуры малых нябесных цел Міжнароднага астранамічнага саюза (МАС) абвясціла ў сваім апошнім бюлетэні (студзень 2026 г.), што астэроід у поясе астэроідаў паміж Марсам і Юпітэрам цяпер афіцыйна называецца «(798737) Фаўстына». У ...
Читать далее »У Карыбскім басейне будзе пабудаваны новы санктуарый святога Яна Паўла II
Санктуарый святога Яна Паўла II плануюць пабудаваць у сталіцы невялікай астраўной дзяржавы ў Карыбскім моры, на месцы святыні, разбуранай землятрусам. Антыгуа і Барбуда — астраўная дзяржава ў Карыбскім моры, на архіпелагу Малых Антыльскіх астравоў. Кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль Вялікабрытаніі, прадстаўлены на астравах генерал-губернатарам. Асновай эканомікі з’яўляецца турызм. Менавіта ў сталіцы гэтай невялікай дзяржавы, у горадзе Сэнт-Джонс, будзе пабудаваны санктуарый святога ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!