Авторские архивы: catholic_admin

Апостальскі нунцый сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь

21 кастрычніка Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам з нагоды ўручэння прадстаўніком Папы Францішка копіі даверчых грамат. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь. Прэс-служба Міністэрства замежных спраў

Читать далее »

«Я са сваім народам, а народ са мной!» Арцыбіскуп Кандрусевіч пра сустрэчу ў Ватыкане

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican News беларускі іерарх. “Мы доўга размаўлялі пра складанасць сітуацыі ў Беларусі і ў мясцовым Касцёле. Таксама сустрэча была прысвечана пошуку шляхоў вырашэння складанай сітуацыі, у якой знаходжуся сёння асабіста я. Хачу сказаць, што Святы Пасад сапраўды прыкладае шмат намаганняў, каб праблема была ...

Читать далее »

Дэкрэт біскупа Алега Буткевіча у сувязі з ростам захворванняў

17 кастрычніка біскуп Віцебскай дыяэцзіі Алег Буткевіч падпісаў Дэкрэт, якім уводзіцца шэраг новых прадпісанняў у сувязі з ростам захворванняў COVID-19. Духавенства і вернікі Віцебскай дыяцэзіі Віцебск, 17.10.2020г. ДЭКРЭТ У сувязі з далейшым распаўсюджваннем эпідэміі каранавірусу COVID-19 i высокай лічбай захворванняў, якая ў восеньска-зімовы перыяд можа павялічыцца, а таксама беручы пад увагу клопат пра здароўе і жыццё жыхароў нашай краіны, пастанаўляю: ...

Читать далее »

Святы Айцец: мір павінен быць прыярытэтам кожнай палітыкі

20 кастрычніка 2020 года Святы Айцец далучыўся да прадстаўнікоў розных рэлігій свету, разам з якімі прыняў удзел ва ўрачыстых цырымоніях на Капіталійскай плошчы ў Рыме з нагоды міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы на тэму “Ніхто не збаўляецца ў адзіночку – мір і братэрства”. Рэлігіі не жадаюць вайны і заклікаюць усіх маліцца аб прымірэнні і дзейнічаць з тым, каб братэрства адкрыла новыя сцежкі ...

Читать далее »

Ці можна стаць святаром у 70 гадоў? Прэзбітэрскае пасвячэнне беларуса ў Кіеве

17 кастрычніка ў саборы Святога Аляксандра ў Кіеве былі пасвечаны ў прэзбітэры дыяканы Звонімір Шэсніч (Харватыя) і Мікалай Ермакоў (Беларусь), а семінарыст Пэдра Сафра Гомес-Лімон (Іспанія) стаў дыяканам. Прыклад кс. Мікалая Ермакова — красамоўнае пацверджанне таго, што ўзрост не з’яўляецца перашкодай для Бога, і таму ніколі не позна выканаць сваё пакліканне да святарскага служэння. Новапрэзбітэру ўжо 71 год. Цырымонію пасвячэння ...

Читать далее »

Патрыярх Канстантынопальскі аналізуе энцыкліку Fratelli tutti

Патрыярх Барталамей І падтрымлівае заклік Францішка, адмовіцца ад абыякавасці і цынізму, якія кіруюць сёння экалагічным, палітычным, эканамічным і сацыяльным жыццём, на карысць адзінай чалавечай сям’і. Патрыярх Канстантынопальскі прызнаўся, што яго чаканні “былі цалкам задаволены” пасля завяршэння аналізу энцыклікі Fratelli tutti, якая ўяўляе сабой “вянец і шчаслівае падсумаванне” ўсёй сацыяльнай дактрыны Францішка. Папа, “з сваім вострым гуманістычным, сацыяльным і духоўным пачуццём” ...

Читать далее »

Епископ Марио Грек: самоизоляция выявила «определенную духовную неграмотность»

«Духовная неграмотность», «клерикализм», «незрелая вера»: генеральный секретарь Всемирного Синода епископов Римско-католической Церкви критически оценивает позицию многих католиков во время кризиса, вызванного COVID-19, в длинном интервью для Civiltà Cattolica, опубликованном 14 октября 2020 года. По его мнению, Церковь должна извлечь уроки из самоизоляции, изменив свои «пастырские модели» и реабилитируя «домашнюю церковь». Бывший президент конференции епископов Мальты (с 2013 по 2016 год) был ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч з візітам у Ватыкане

19 кастрычніка 2020 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі знаходзіцца ў Ватыкане па запрашэнні Дзяржаўнага сакратарыята. Падчас сустрэчы была абмеркавана сітуацыя ў Беларусі і планы па вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на Радзіму для ажыццяўлення служэння сярод сваёй паствы. Заклапочаны забаронай іерарху вярнуцца ў ...

Читать далее »

Ватыкан: выпадак заражэння каранавірусам у рэзідэнцыі Папы

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў пра выпадак заражэння каранавірусам у ватыканскай рэзідэнцыі Святога Айца – Доме св. Марты. Матэа Бруні паінфармаваў журналістаў, што каранавірусная інфекцыя была выяўлена ў аднаго з супрацоўнікаў Дома. Хворы – на цяперашні час бессімптомны – быў ізаляваны, як і тыя, хто кантактаваў з ім. Ён часова пакінуў папскую рэзідэнцыю, у якой звычайна пражывае. У Доме ...

Читать далее »

Пантыфік прыме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір

Святы Айцец прымеў удзел у міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы на тэму: «Ніхто не збаўляецца ў адзіночку – мір і братэрства». Яна адбудзецца 20 кастрычніка 2020 г. у Рыме. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што спачатку Папа Францішак памоліцца з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій у рымскай базыліцы Санта-Марыя-ін-Арачэлі, а затым прыме ўдзел у цырымоніі з прадстаўнікамі розных рэлігій свету на Капіталійскім пагорку. Сярод ...

Читать далее »