Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І тут душою спачываю. Якуб Колас. Паэма “Новая зямля”. Вашы Эксцэленцыі, шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія пілігрымы, браты і сёстры ў Хрысце. Пагадзіцеся, што гэтыя радкі з паэмы Якуба Коласа “Новая ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Папа Францішак правядзе ў шпіталі не менш за тыдзень
Хірургічная аперацыя, якую перанёс Святы Айцец, працягвалася каля трох гадзін. Папа правядзе ў шпіталі па меншай меры тыдзень, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. “Яго Святасць Папа Францішак знаходзіцца ў добрым агульны стане, ён у прытомнасці і дыхае самастойна. Хірургічная аперацыя ў сувязі з дывертыкулярным стэнозам была праведзена вечарам 4 ліпеня, яна прадугледжвала левабаковую гемікалектамію і працягвалася ...
Читать далее »Асвячаны новыя стацыі Крыжовага шляху пры тракельскім санктуарыі
У межах адпустовых урачыстасцяў Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы Крыжовы шлях, які паўстаў на тэрыторыі санктуарыя. У прыгожым парку, які становіцца ўсё лепшым, прыцягваючы сотні пілігрымаў і турыстаў, было пабудавана 14 стацый. Яны паўсталі дзякуючы намаганням кусташа санктуарыя кс. доктара Юрыя Бяганскага, а таксама людзям ...
Читать далее »Разважанне на 14 звычайную нядзелю. Год В. 4 ліпеня
ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6,1-6 У той час: Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, ...
Читать далее »Пантыфік прапанаваў новы фармат Сусветнай сустрэчы сем’яў
Папа прапанаваў правесці наступную Сусветную сустрэчу сем’яў адначасова ва ўсіх дыяцэзіях свету. Ён патлумачыў новы фармат сямейнага форума ў відэапасланні, якое было абнародавана 2 ліпеня 2021 г. Папа Францішак заўважыў, што «падчас папярэдніх cустрэч большая частка сем’яў заставалася дома» і форум успрымаўся «як далёкая падзея, за якой пераважна сачылі праз тэлебачанне, або ўвогуле была невядомай для большай часткі сем’яў». Цяпер ...
Читать далее »Рэкалекцыі для міністрантаў прайшлі ў гродзенскай семінарыі
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для міністрантаў, прысвечаныя тэме паклікання. У духоўных практыкаваннях удзельнічалі міністранты з розных куткоў нашай краіны. Хлопцы былі засяроджаны на тым, каб слухаць голас Пана ў сценах капліцы семінарыі, дзе кожны яе студэнт, які праходзіць фармацыю да святарскага служэння, чэрпае сілы, каб таксама ісці дарогай любові, праўды і справядлівасці, праслаўляючы Бога за Яго ...
Читать далее »Праграма Будслаўскага фэсту 2021 (удакладненая + план размяшчэння пілігрымаў і аўтатранспарту)
Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе сёлета пройдуць 2–3 ліпеня. Як паведамлялася раней, нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў зараней вызначаны час. Праграма фэсту Будслаў 2021: 2 ліпеня, пятніца: 12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі; 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці; 18.00 ...
Читать далее »«Зефірка на Будслаў»: акцыя Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра ў Мінску
У пятніцу і суботу, 2-3 ліпеня, падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр будзе распаўсюджваць свае фірмовыя крафтавыя зефіркі. Да салодкага будзе таксама прапанавана гарбата на зёлках. Усе сродкі, сабраныя падчас гэтай акцыі, будуць прызначаны на аднаўленне будслаўскай святыні. Агульнымі намаганнямі мы далучаемся да акцыі #нашбудслаў #адновімбудслаўразам samaranin.by
Читать далее »Дзень малітвы за Ліван прайшоў у Ватыкане
1 ліпеня 2021 г. у Ватыкане адбыўся Дзень малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі міру і стабільнасці ў Ліване. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцей з гэтай блізкаўсходняй краіны. Дзень малітвы распачаўся сустрэчай яго ўдзельнікаў са Святым Айцом у ватыканскім Доме св. Марты. Ліванскіх іерархаў суправаджалі кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, і кардынал Леанарда Сандры, прэфект ...
Читать далее »Будслаў 2021: прамая трансляцыя з урачыстасці
2 і 3 ліпеня на YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай плануецца весці прамую трансляцыю сёлетняга фэсту ў Будславе. Тыя, хто з розных прычынаў не можа трапіць у гэтыя дні на ўрачыстасць у Будслаў, будуць мець магчымасць духоўна далучыцца да святкавання з дапамогай прамой трансляцыі ТУТ>>> Праграма Будслаўскага фэсту 2021 2 ліпеня, пятніца 12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!