Авторские архивы: catholic_admin

«Слабы, але актыўны і ўсмешлівы». Новая інфармацыя пра здароўе Бенэдыкта XVI

Нягледзячы на ​​сталы ўзрост (16 красавіка ён будзе адзначаць 95-годдзе) і зразумелую фізічную слабасць, Папа на пенсіі Бенэдыкт XVI уважліва сочыць за падзеямі, прымае візіты і вядзе перапіску, паведамляе Famille Chrétienne. Сайт спасылаецца на словы былога дырэктара Ватыканскага радыё і прэс-сакратара Святога Пасаду, а цяпер старшыні праўлення Фонду Ёзафа Ратцынгера, а. Фэдэрыка Ламбардзі SJ. 13 лістапада мінулага года ён наведаў ...

Читать далее »

Распачаўся Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян

Тэма сёлетняга Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян заахвочвае ўсе нашы супольнасці вярнуцца да вытокаў, да Хрыста, адзінай крыніцы іх жыцця, — падкрэсліў біскуп Браян Фарэл, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Сакратар Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству нагадаў, што Тыдзень малітвы, у той ці іншай форме, праводзіцца ўжо на працягу больш чым 100 гадоў. Цягам апошняга паўстагоддзя ён адбываецца ў супрацоўніцтве ...

Читать далее »

Усёй сям’ёй удзельнічаем у святой Імшы

Другі Ватыканскі Сабор вучыць, што Эўхарыстыя — гэта «крыніца і вяршыня хрысціянскага жыцця». Аднак літургія святой Імшы зазвычай прызначана для дарослых удзельнікаў і не дазваляе малым дзецям зразумець усю яе значнасць. I тады паўстае практычнае пытанне: «Ці павінны бацькі браць з сабой на святую Імшу дзяцей?» Мабыць, хтосьці лічыць, што лепш пакінуць дзіця дома пад надзейнай апекай, альбо, што бацькі ...

Читать далее »

Пантыфік накіраваў дапамогу мігрантам на беларуска-польскай мяжы

Ватыканская Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека 18 студзеня 2022 года распаўсюдзіла інфармацыю аб рашэнні Папы Францішка фінансава дапамагчы мігрантам на беларуска-польскай мяжы. Святы Айцец вырашыў накіраваць унёсак у памеры 100 тысяч еўра на карысць груп мігрантаў, якія апынуліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама ў дапамогу Caritas Polska для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі, — ...

Читать далее »

«Каталіцкі Веснік» віншуе біскупа Алега Буткевіча з гадавінай біскупскай сакры

8 год таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці. Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Сёння мы дзякуем Богу і праслаўляем Яго за Ваша пакліканне і ахвярнае служэнне ў нашай Віцебскай дыяцэзіі. Шматлікіх Божых ласкаў Вам і дароў Духа Святога ў выкананні біскупскай паслугі! Жадаем таксама ...

Читать далее »

Успамін апекуна айцоў паўлінаў урачыста адзначыла парафія ў Карэлічах

Патранальная ўрачыстасць св. Паўла Першага Пустэльніка, Патрыярха Ордэна паўлінаў, адбылася 15 студзеня ў Карэлічах (Гродзенская дыяцэзія) у касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі. У літургіі бралі ўдзел шматлікія парафіяне з Карэліч і Варончы, дзе ўжо на працягу 29 гадоў нясуць служэнне айцы паўліны. Да ўрачыстасці на працягу дзевяці дзён манаская супольнасць разам з парафіянамі рыхтавалася праз Навэнну да св. Паўла Першага ...

Читать далее »

Крылатыя выразы ў Бібліі

Новы тэст “Каталіцкага Весніка” прапануе вам удакладніць, дзе сустракаюцца ў Бібліі прыведзеныя крылатыя выразы або тыя словы, якія ляглі ў аснову прыпанаваных выслоўяў. Падрыхтавала Вікторыя Арфеева

Читать далее »

Што азначае слова «экуменічны»?

На працягу апошняга стагоддзя Касцёл надаваў вялікую ўвагу ўз’яднанню ўсіх хрысціян. Гэта складаная задача, бо за дзве тысячы гадоў паміж хрысціянамі было незлічонае мноства падзелаў. Аднак мы ўсё ж спадзяемся, што кожны наступны год будзе набліжаць нас да адзінства. Слова «экуменічны» часта выкарыстоўваецца ў любых спробах аб’яднаць хрысціян. Што гэта значыць насамрэч? Экуменізм (ад грэч. oikoumene — увесь населены свет) ...

Читать далее »

Пінск і Піншчына на фотаздымках а. Яна Вернэра SJ

Гісторыя езуітаў у Пінску распачалася ў 1632 г. Тады там паўстала рэзідэнцыя, а ў 1638 г. – калегіум ордэна. Пасля касацыі ордэна езуітаў у 1773 г. езуіты пакінулі горад. Яны вярнуліся ў Пінск толькі ў 1919 г. 31 ліпеня 1919 г. у Пінску зноў адкрылі езуіцкі касцёл. З таго часу езуіты займаліся тут душпастырствам, былі ваеннымі і шпітальнымі капеланамі. З ...

Читать далее »

Пантыфіку не хапае магчымасці шпацыраваць па вуліцах горада

Святы Айцец адказаў на ліст журналіста, які сфатаграфаваў яго каля музычнай крамы ў цэнтры Рыма, заахвоціўшы верна выконваць сваё пакліканне, нават калі гэта значыць ствараць нязручнасці для Папы. “Тое, чаго мне найбольш не хапае ў гэтай дыяцэзіі, гэта магчымасці блукаць па вуліцах, як я рабіў гэта ў Буэнас-Айрэсе, шпацыруючы ад парафіі да парафіі”, — напісаў Папа Францішак да іспанскага журналіста ...

Читать далее »