Авторские архивы: catholic_admin

Маці Божая Шкаплерная і скаўты. Адпустовую ўрачыстасць адзначылі ў Ідолце

16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай, у Ідолце адбылася парафіяльная ўрачыстасць. Адпустовую святую Імшу а 15-ай гадзіне ўзначаліў вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку ксёндз Алег Хмылко. Парафіяльнае свята сабрала вялікую колькасць вернікаў не толькі з навакольных вёсак але і з розных куточкаў Беларусі і замежжа. Ганаровымі гасцямі ...

Читать далее »

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай прыбылі з перэгрынацыяй у Чашнікі

15 ліпеня спісы пілігрымуючых Марыйных абразоў сустрэлі вернікі Чашніцкай парафіі Перамянення Пана, паведамляе chyrvony.by. Прыбылі абразы ў Чашнікі (Віцебская дыяцэзія, Лепельскі дэканат) з Мінскага грэка-каталіцкага храма душпастырскага цэнтра святога Праведнага Язэпа, дзе гэтым днём там адбылося абвяшчэнне Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі. А двумя тыднямі раней славутыя вобразы Багародзіцы найбольш шанаваныя на нашай зямлі вярнуліся з Рыма, дзе падчас ...

Читать далее »

У Касцёле на Беларусі абвешчаны Год падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Сэрцу Езуса. Як гэта будзе адбывацца?

Па распараджэнні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будзе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі. У адпаведнасці з распараджэннем арцыбіскупа Станеўскага, асноўным днём, прызначаным ...

Читать далее »

Кардынал дэ Мендонса пра штучны інтэлект у каталіцкіх ВНУ

Каталіцкія ўніверсітэты павінны творча падыходзіць да выкарыстання штучнага інтэлекту, памятаючы пры гэтым пра сваю этычную адказнасць, — лічыць прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. Кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса прыняў удзел у навуковай канферэнцыі, прысвечанай будучыні каталіцкіх універсітэтаў у эпоху штучнага інтэлекту, якая 13-14 ліпеня 2023 года праходзіла ў Каталіцкім універсітэце Найсвяцейшага Сэрца ў Мілане. На думку іерарха, каталіцкія ўніверсітэты ...

Читать далее »

Разважанне на ХV звычайную нядзелю. Год А

Евангелле Мц 13, 1–9 У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. І сабралася каля Яго мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе. І шмат гаварыў ім ў прыпавесцях, кажучы: Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і паклявалі ...

Читать далее »

Барельеф с изображением Николая Чудотворца передан в дар московскому католическому кафедральному собору

10 июля Архиепископ Таранто (Италия) монс. Филиппо Санторо, возглавляющий делегацию, приехавшую в Россию в рамках миссии «Плитки мира» (Tasselli di pace), отслужил Мессу о мире в московском кафедральном соборе Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии, сообщает cathmos. На богослужении был освящен привезенный глиняный триптих, созданный апулийским скульптором Козимо Джулиано, изображающий святого Николая и два чуда, сотворенных им. Как сказал Архиепископ Филиппо, ...

Читать далее »

Ці можна рабіць у нядзелю хатнюю працу?

Ці можна рабіць у нядзелю хатнюю працу? Не заўсёды паспяваеш зрабіць усё ў іншыя дні. Адказвае а. Аляксандр Махнач SP. Вельмі актуальнае пытанне, якое задаюць многія вернікі. Паспрабуем лаканічна адказаць. Мы ведаем, што трэцяя Божая запаведзь “Памятай дзень святы святкаваць” нагадвае нам пра тое, што святы дзень – гэта нядзеля, а таксама кожная ўрачыстасць. Бог з самага пачатку ясна паставіў ...

Читать далее »

«Мой герой — Езус». Адважнае сведчанне хлопчыка ў сваёй школе

Падчас прэзентацыі перад аднакласнікамі і настаўніцай хлопчык абраў Езуса сваім «супергероем». Часам шчырае і чулае сведчанне дзяцей аб сваіх рэлігійных перакананнях можа натхняць іншых. Так атрымалася ў выпадку маленькага Кая Мэдысана Брэдфарда. Дзякуючы яго маці, Крысці Кендал Брэдфард, якая падзялілася прэзентацыяй хлопчыка ў класе, шматлікія даведаліся аб гэтай гісторыі, якая адбылася ў ЗША. Ваш любімы герой… Настаўнік Кая прапанаваў дзецям ...

Читать далее »

СДМ-2023: католікаў запрасілі ў храмы іншых канфесій і рэлігій

Удзельнікі Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне змогуць наведаць месцы культу іншых рэлігій: ісламу, юдаізму, індуізму, а таксама храмы, дзе будуць адбывацца экуменічныя малітвы. Паводле меркавання Лісабонскага Патрыярхату, які прымае сустрэчу маладых католікаў з усяго свету з 1 па 6 жніўня 2023 года, гэта спрыяе развіццю дыялога паміж вернікамі. Адказны за экуменічныя і міжрэлігійныя адносіны ксёндз Пітэр Стылуэл дадаў, што ў ...

Читать далее »

Новапрызначаны кардынал Гуджэроці пра місію ва Украіне і свой нядаўні візіт у Беларусь

Новапрызначаны кардынал Клаўдыё Гуджэроці падзяліўся сваімі разважаннямі пра міратворчую місію ва Украіне, а таксама ўражаннямі ад урачыстасці з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. У інтэрв’ю Vatican News Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў пракаментаваў дыпламатычныя намаганні Святога Пасада на карысць міра ва Украіне. Ён адзначыў, што не ведае падрабязнасцяў місіі кардынала Дзупі, але ўпэўнены ў тым, што яго ...

Читать далее »