Авторские архивы: catholic_admin

Літургія Мукі Пана ў Віцебску

У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 3 красавіка, у Вялікую Пятніцу адбылася Літургія Мукі Пана, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Напачатку Літургіі адбыўся Крыжовы Шлях, падчас якого вернікі разам са сваімі святарамі перажывалі Муку Пана нашага Езуса Хрыста. Гамілію прамовіў пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Адам Дынак, у якой распавёў аб значымасці Святога Крыжа ў жыцці чалавека. Ксёндз Адам сказаў, што ...

Читать далее »

Вялікдзень. 05.04.2015

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Калі мінула субота, Марыя Магдалена і Марыя Якубава, і Саламея купілі пахучыя алеі, каб пайсці і намасціць Езуса. І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, калі ўзышло сонца, і кажуць між сабою: Хто адсуне нам камень ад уваходу ў магілу? І паглядзеўшы, бачаць, што камень адсунуты, а ён быў вельмі вялікі. ...

Читать далее »

Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу прайшоў па вуліцах Глыбокага

Вялікая Пятніца – гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага веруючага чалавека. Традыцыяй Каталіцкага Касцёла з’яўляецца перажыванне Крыжовага шляху, а менавіта ўспамін апошніх гадзін жыцця нашага Збаўцы, яго пакутаў і смерці на крыжы. У глыбоцкай парафіі Святой Тройцы ўжо чарговы год запар у гэты асаблівы дзень, дзень задумы, сабраліся шматлікія вернікі, каб прайсці вуліцамі горада ўслед за Крыжом і перажыць супольна ...

Читать далее »

Вялікі Трыдуум распачалі вернікі ў Браславе

За некалькі дзён да ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста хрысціяне перажываюць Вялікі Чацвер, які сёлета ў католікаў выпадае на 2 красавіка. У гэты дзень узгадваецца Апошняя Вячэра, падчас якой Езус абмывае ногі вучням і ўстанаўлівае Эўхарыстыю і сакрамэнт святарства. На ўспамін аб гэтых падзеях вернікі збіраюцца на вячэрнюю Імшу. У гэты дзень асаблівым чынам вернікі ўспамінаюць усіх кансэкраваных асобаў, а таксама моляцца ...

Читать далее »

«Зразумець істоту сакраманта святарства да канца немагчыма»: Імша Вячэры Панскай у Глыбокім

Вялікі Чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў два сакраманты: святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. У нашай парафіі, як і штогод, Літургія распачалася словамі віншавання, скіраванымі да святароў. У гаміліі кс. Віктар Місевіч разважаў пра «таямнічы» сакрамант святарства, для якога аднаго розуму недастаткова. «Толькі сэрцам можна ўбачыць ...

Читать далее »

Імша Вячэры Пана ў Лынтупах

Літургія Апошняй Вячэры ў парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах распачалася працэсіяй на ўваход. Пасля абвяшчэння Евангелля ксёндз Павел прамовіў гамілію, у якой нагадаў пра братнюю любоў і прабачэнне, паведамляе парафіяльны сайт. Пасля, ужо па традыцыі, адбыўся абрад абмывання ног. Эўхарыстычную літургію распачала працэсія з дарамі, у якой былі таксама прынесены дары для бедных. Пасля малітвы пасля Камуніі святар з ...

Читать далее »

Відэаверсія прэс-канферэнцыі біскупа Алега Буткевіча

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 31 сакавіка сустрэўся з журналістамі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да свята Пасхі. Прадстаўляем Вашай увазе відэаверсію прэс-канферэнцыі. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму ў Віцебску

У Вялікі Чацвер, 2 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму, якую разам з ім канцэлебравалі Генеральны вікарый ксёндз пралат Францішак Кісель і святары Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Алег звярнуўся да прысутных са словамі прывітання і падзякі, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, святары сабраліся разам у Віцебску, каб адчуць еднасць свайго прэзбітэрыя. ...

Читать далее »