Падчас 98-а пленарнага паседжання Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі было вырашана далучыцца да малітвы аб міры ў лучнасці з Папам Львом XIV, якая адбудзецца 27 кастрычніка 2026 года. У сувязі з гэтым быў выдадзены спецыяльны Камунікат, паведамляе Catholic.by.
Камунікат Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
аб малітоўнай еднасці з Папам Львом XIV
27 кастрычніка 2026 года
Тэкст Камунікату для друку ТУТ>>>
У сувязі з тым, што 27 кастрычніка ў Асізі Папа Леў XIV узначаліць малітву аб міры ва ўсім свеце, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, у духу еднасці з Наступнікам святога Пятра, пастанаўляе наступнае:
- У парафіях Беларусі у гэты дзень цэлебруецца святая Імша з фармуляру «За захаванне супакою і справядлівасці» (с. 1444).
- У катэдральных касцёлах святая Імша, якую ўзначаляць біскупы, будзе цэлебравацца ў інтэнцыі міру.
- Вернікі ў гэты дзень запрашаюцца да малітвы на Ружанцы аб міры, якую яны ахвяруюць разам са сваімі душпастырамі.
- Акцыя «Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы» у гэтым годзе прысвячаецца малітве дзяцей аб міры.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае ўсіх святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў да ўдзелу ў гэтай агульнай малітоўнай ініцыятыве, каб разам з Папам Львом XIV і ўсім паўсюдным Касцёлам выпрасіць у Пана дар сапраўднага і трывалага міру.
Каталіцкія Біскупы Беларусі
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!